Здарэнні1111

Варламаў: Я забіраў суткавыя ў мадэляў, але на іх жа і траціў грошы

Працягваецца працэс над мадэльерам.

Саша Варламаў то сядзіць, то ўстае. Заўважна, што яму баліць. Але ён не кінуў глядзець за сабой нават за кратамі.

Другі дзень допыту тычыўся яго замежных паездак. Мадэльера абвінавачваюць, што ён прысвойваў суткавыя мадэляў сабе. А гэта дзясяткі тысяч еўра. Ён адмаўляе. І расказвае сваю версію.

Калі словы Варламава пацвердзяцца, то даходзіла проста да абсурду.

У 2006 узніклі фінансавыя праблемы па арганізацыі паездак, і ён звярнуўся ў БДУ (універсітэт быў іх арганізатарам). Адтуль накіравалі ў Міністэрства адукацыі. А там толькі развялі рукамі:

прапанавалі браць суткавыя мадэляў на паездкі і рабіць з імі што захоча.

Такія праблемы прывялі да таго, што пачалі эканоміць на ўсім.

Бралі з сабой за мяжу пасцельную бялізну, каб менш хаця б на пару еўра заплаціць у гатэлі.

Даводзілася ў замежнікаў прасіць два віды запрашэнняў. У першым гаварылася, што ўся паездка аплочваецца прымаючым бокам — гэта для пасольства, каб пры адкрыцці візаў не патрабавалі броні ў гатэлі, квіткі. А другое было для бухгалтэрыі БДУ — у якой рэальна распісана, за што трэба самім плаціць.

Варламаў кажа, што ў сярэдзіне 2009 ён пераканаў БДУ для пасольстваў рабіць даведку, што яны паездку за мяжу цалкам аплочваюць. Але ў рэальнасці было не так.

Пракурора цікавілі паездкі пачынаючы з 2007. Так, 20-25 сакавіка яны ездзілі ў Берлін. Варламаў кажа, што грошы далі толькі на харчаванне, аўтобус. А за візы давялося плаціць самому (пасля бацькі мадэляў аддалі), не выдатковаўліся грошы на пражыванне. Дый выкупіць нумары ў гатэлі таксама трэ' было за месяц. Бо БДУ нават тыя сумы, што выдаткоўваў, выдаваў перад самай паездкай.

Канечне, можна было адмовіцца ад замежных подыумаў. Мадэльер жа кажа, што хацеў усё-ткі падымаць прэстыж краіны за мяжой.

А таму ён забіраў суткавыя і разлічваўся за ўсё.

Варламаў сказаў, што мадэляў, дызайнераў не ставіў у вядомасць пра суткавыя: ім было дзе жыць, што есці, на чым ехаць.

«Даруюць мне нашыя маладыя дызайнеры. Мы паказвалі не моду — мы паказвалі творчыя калекцыі. Што паказвалі мы, нельга было насіць», — расказваў Варламаў.

Ён сказаў, што гэта была магчымасць творчага пошуку. І яму ўдавалася дамовіцца з пляцоўкамі для гэтага задарма: аплочвалі толькі працу людзей, але не арэнду.

Даводзілася з сабой для фуршэтаў скрынямі браць з Беларусі шампанскае, гарэлку, ікру, цукеркі.

«З якіх сродкаў вы жылі?» — пацікавіўся пракурор. «Я заўжды жыў сціпла. Я пастаянна пазычаў грошы на паездкі», — але адмовіўся ўдакладніць аб прыбытках.

Пракурор закідае, што з бацькоў, якія ехалі разам з дзецьмі, Варламаў браў грошы. Для ўсіх былі розныя сумы, у тым ліку за аплочаны аўтобус. Па рэакцыі прысутных на працэсе бацькоў, тыя ніякіх прэтэнзій не маюць.

«Мне 57 гадоў. Гуляць са мной у хлопчыкаў, якіх ловяць на слове, — непрыстойна», — сказаў Варламаў пракурору, калі той пачаў указваць на разыходжанні ў яго паказаннях. Калі ж Варламаў назваў краіну «Беларусіяй», парыраваў пракурор: «Краіна, у якой вы жывеце, называецца Беларусь».

Стала вядома, што падчас следства дапытвалі Сашу Варламава 32 разы. Але ён заявіў, што не пра ўсё тады расказаў.

Працяг суда будзе заўтра.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць