Грамадства88

Супраць Статкевіча ў турме зноў пачаліся правакацыі

8 лютага экс-кандыдат у прэзідэнты патэлефанаваў родным.

«Званок быў кароткім, Мікалай вельмі сцісла, літаральна, у тэлеграфным стылі, пераказаў апошнія навіны.

Перш за ўсё, аб тым, што зноў пачаліся правакацыі, спробы «падсадзіць» у камеру «сумнеўных» суседзяў.

Зараз размова ішла аб «спецыяльна навучаным», па словах зняволеных, былым супрацоўніку спецслужбаў, які вядомы вельмі жорсткім стаўленнем да сукамернікаў, здзекамі і збіццём іх.

Мікалай заявіў, што, калі правакацыі будуць працягвацца, то ён мусіць патрабаваць «бяспечнага ад супрацьпраўных дзеянняў адміністрацыі турмы ўтрымання». Да таго ж, яму пагражаюць чарговым пакараннем «за аказанне псіхалагічнага ціску», — паведаміла Марына.

Дарэчы, мінулы раз, улетку, мабыць, зразумеўшы абсурднасць абвінавачвання ў «ціску», афіцыйна, свае 10 сутак ШЫЗА Мікалай атрымаў «за супрацьдзеянне рэжымным дзеянням адміністрацыі». Чым справа скончыцца на гэты раз — не ведаю. Спадзяюся, усё ж, на тое, што адміністрацыя будзе выконваць закон, а не тварыць беззаконне», — зазначыла жонка Мікалая Статкевіча.

Гэту сітуацыю, як і абмежаванні пры прыёме адзінай больш, чым за год, перадачкі Мікалай Статкевіч наўпрост звязвае з чарговай прапановай «папрасіцца» [аб памілаванні].

«Звычайна, пасля прапановаў «папрасіцца», у мяне пачынаюцца праблемы з насоўкамі, біркамі, — зазначыў палітвязень.
— Таму чакаў нечага такога».Стала вядома таксама, што Мікалай Статкевіч адправіў ліст Уладзіміру Някляеву ў адказ на яго ліст да сябе.

«Копію гэтага ліста ён накіраваў мне, каб павялічыць магчымасць, што ён дойдзе да адрасата.

Адкрыты ліст Віталя Рымашэўскага ён яшчэ не бачыў. Мне невядома, ці яго не было ў друкаваных выданнях, ці, проста, Мікалай іх не атрымаў па нейкіх прычынах. Па сутнасці, я нічога высветліць ці расказаць яму не паспела — званок быў нечаканым і вельмі кароткім. Ну, а на наступны я магу спадзявацца не раней, чым праз месяц. Да таго ж, у студзені зноў пачаліся праблемы з ліставаннем. Магчыма, гэтазвязана з вядомымі эмацыйнымі выказваннямі пэўнай асобы?», — падзялілася жонка палітвязня.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом6

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць