Спорт22

Канькабежка Зуева заваявала для Беларусі другую ліцэнзію на Алімпіяду

Беларуская канькабежка Марына Зуева выканала неабходныя нарматывы Кубка свету і тым самым атрымала для краіны другую алімпійскую ліцэнзію на зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года. Пра гэта паведаміла старшыня Беларускага саюза канькабежцаў Юлія Комлева ў размове з выданнем sport5.by.

Марына Зуева. Фота: БелТА

Юлія Комлева адзначыла, што Зуева ўпэўнена выступіла на трох першых этапах Кубка свету, якія прайшлі ў Канадзе, ЗША і Нідэрландах. На дыстанцыях 3000 і 5000 метраў спартсменка прадэманстравала выразны прагрэс: пачаўшы ў групе B, яна паказала вынікі, якія дазволілі перайсці ў групу A. Паводле Комлевай, цяпер можна ўпэўнена сцвярджаць, што ліцэнзія ўжо заваяваная.

Афіцыйнае пацвярджэнне трэба чакаць пасля таго, як будуць апублікаваныя алімпійскія квоты па выніках чацвёртага этапу Кубка свету ў Хамары, што адбудзецца 12—14 снежня.

Першую ліцэнзію для Беларусі раней атрымала фігурыстка Вікторыя Сафонава.

Алімпійскія гульні 2026 года пройдуць у італьянскіх Мілане і Карціна-д’Ампеца з 6 па 22 лютага.

Каментары2

  • Ёсік
    09.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Вольга
    09.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць