Спорт2121

Домрачава — чэмпіёнка свету ў мас-старце!

Чэмпіянат свету ў чэшскім Нове-Места для Дар’і Домрачавай пачаўся правальна. 43-е месца ў спрынце, 25-ае — у пагоні. У індывідуалцы таксама далёка ад медалёў.

У хуткасці ў беларускі ўсё было добра, а вось стральба горш не прыдумаеш. Часам не закрытымі заставалася палова мішэняй.

Адзіны шанец зачапіць медаль заставаўся ў мас-старце. Першы агнявы рубеж зноў не абышоўся без промаха, што адкінула нашу спартсменку на трынаццатую пазіцыю.

Аднак другая і трэцяя стральба былі пройдзеныя бездакорна. Асноўнай суперніцай заставалася рэактыўная немка Мірыям Гёснэр. Толькі яна не саступала нашай Домрачавай у хадзе на дыстанцыі.

На апошнім рубяжы Даша дапусціла адзін промах, але Гёснэр прамазала аж тры разы. Золата!

Гэта другі чэмпіёнскі тытул Домрачавай. Упершыню чэмпіёнкай яна стала летась у пагоні.

Срэбра ў нарвежкі Туры Бергер. Бронза — у полькі Монікі Хойніш.

Гэта першы і адзіны медаль зборнай Беларусі на гэтым чэмпіянаце свету.

Медалі (паводле залатых): Нарвегія — 11 медалёў (8 залатых, 2 срэбраныя, 1 бронзавы), Францыя — 5 (1, 4, 0), Украіна — 5 (1, 1, 3), Беларусь -- 1 (1, 0, 0), Расія, Германія, Польшча — 2 (0, 1, 1), ЗША — 1 (0, 1, 0), Чэхія — 1 (0, 0, 1), Славенія — 1 (0, 0, 1), Швецыя — 1 (0, 0, 1), Італія — 1 (0, 0, 1).

Каментары21

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў44

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

Трамп: План па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў5

Беларускі бензін хлынуў у Расію: біржавыя пастаўкі растуць рэкорднымі тэмпамі5

У Мінску тратуарная плітка правалілася пад жанчынай. Пенсіянерка апынулася пад зямлёй амаль па пояс

У «Еўрагандлі» змяніўся гендырэктар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць