Спорт1111

Чарговая параза ў хакеі: мінскае «Дынама» не змагло выйсці ў Кубак Гагарына

Каб трапіць у плэй-оф (Кубак Гагарына) рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ў заключным матчы «Дынама» на сваёй пляцоўцы трэба было проста перамагаць у асноўны час «Салават Юлаеў».

Мінскі клуб пры аншлагу на «Мінск-Арэне» прайграў 2:3 (0:0, 0:1, 2:2).

«Дынама» за тры хвіліны да канца сустрэчы прайгравала 0:2, затым за 24 секунды закінула дзве шайбы, але атрымала ў пустыя вароты (2:3), і ў плэй-оф будзе гуляць мыцішчанскі «Атлант», які сёння разграміў новакузнецкі «Металург» з лікам 5:0 ды набраў 73 балы.

«Дынама» ў 52 гульнях набрала 71 бал (18 перамогаў у асноўны час, 6 у авертаймах; 23 паразы ў асноўны час, 5 у авертаймах; розніца шайбаў 125 — 148).

Гэта быў пяты сезон «Дынама» ў КХЛ: у першых двух розыгрышах мінскі клуб у плэй-оф не трапляў, затым двойчы заваёўваў пуцёўку, але прайграваў у першым раўндзе.

Сёлета перад «Дынама» паставілі задачу не толькі выйсці ў плэй-оф, але і прайсці першы раўнд.

Кубак Гагарына:

Усходняя канферэнцыя:

Ак Барс — Нафтахімік
Авангард — Сібір
Трактар — Барыс
Металург Мг — Салават Юлаеў

Заходняя канферэнцыя

СКА — Атлант
ЦСКА — Леў
Дынама — Слован
Лакаматыў — Северсталь

«Дынама» ж будзе гуляць цяпер у Кубку Надзеі: заснаваны ў студзені суцяшальны турнір для тых камандаў, што не трапілі ў Кубак Гагарына.

«Дынама» у сваім ¼ фіналу згуляе з пераможцам пары «Віцязь» — «Спартак».

Матчы пройдуць 26 і 27 лютага, і калі спатрэбіцца 2 і 3 сакавіка.
У выпадку трох перамог адной з камандаў серыя завершыцца, калі па сканчэнні будзе лік 2:2, то паўфіналіст вызначыцца ў серыі булітаў.

Паўфіналы Кубка Надзеі пройдуць 6, 7, 10 і 11 сакавіка. Фінал — 15, 16, 19 і 20 сакавіка.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце25

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У літоўскую пракуратуру нехта даслаў фэйкавы ліст ад імя Сяргея Ціханоўскага10

Лукашэнка расказаў, як асабіста адраджаў ансамбль «Песняры»10

Журналіста Алега Супрунюка прыгаварылі да трох гадоў калоніі

Дудзінскі выдае свой першы раман з інтрыгоўным сюжэтам16

На адзіным уроку 1 верасня школьнікі будуць слухаць цытаты Лукашэнкі і пісаць ліст піянерам 2075 года13

Стала вядома, за што цэлую сям'ю мінскага бізнэсмена прыгаварылі да 5 гадоў калоніі7

Амаль 40% расіян лічаць сябе «цалкам асаблівым народам»11

«Узровень правоў, свабод і ўмоў працы — горш, чым у школьнага настаўніка». Як справы ў выкладчыкаў-практыкаў у БДУІР і тэхнічных ВНУ ў 2025 годзе3

Маці расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай, памерла на яго магіле8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце25

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць