Эканоміка77

Расея патрабуе ад Беларусі нафтаперапрацоўчыя заводы?

У абмен на пагадненне па нафце Беларусь можа саступіць Расеі свае нафтаперапрацоўчыя заводы. Так лічыць кіраўнік Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Расеі Канстанцін Сіманаў, піша агенцтва «Рэгнум».

Эксперт мяркуе, што сітуацыя будзе развівацца па «дастаткова класічным для расейска-беларускіх адносін сцэнары». «Адзін з бакоў ідзе на саступкі, затое за гэта атрымлівае кампенсацыю», — патлумачыў ён. У якасці прыкладу ён прывёў здзелку па продажы газатранспартнай сістэмы Беларусі. «Расея настойвала на тым, каб ёй прадалі „Белтрансгаз“, у выніку яна яго атрымала, але за гэта заплацілі дорага і далі Беларусі на газ велізарную зніжку», — адзначыў Сіманаў.

Па словах эксперта, тое ж самае было ў сітуацыі з нафтапрадуктамі.
Ён нагадаў: «Масква зразумела, што адбываецца дзіўная сітуацыя: нафта пастаўляецца ў Беларусь, тая з яе робіць нафтапрадукты і прадае Еўропе, а пошліны Расеі не плаціць». «Там таксама досыць хітра паступілі: праблему вырашылі, але пры гэтым Беларусь па іншых наменклатурах атрымала зніжкі», — заявіў ён. Пры гэтым эксперт адзначыў: «Беларусь працягвае вырабляць нафтапрадукты, але дэкларуе іх як лакі, як фарбы і вывозіць у Еўропу, проста падманваючы Расею».

Таму Сіманаў лічыць, што новае пагадненне станецца «маштабным кампрамісам».
«Напрыклад, Беларусі давядзецца прызнаць, што яна займаецца практычна кантрабандным экспартам, і адбудзецца продаж беларускіх НПЗ расейскім кампаніям, але па высокіх коштах», — выказаў меркаванне ён. На думку эксперта, «з аднаго боку, гэта будзе выглядаць так, быццам Беларусь саступіла Расеі, але з іншага боку, Менск атрымае настолькі салідную кампенсацыю, што можа трактавацца як перамога Лукашэнкі».

Нагадаем, 28 лютага стала вядома, што прадстаўнікі Расеі і Беларусі не прыйшлі да дамовы па паліўна-энергетычным балансе ў 2013 годзе. Як заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Рыгор Рапота, «Мінэнэрга Расеі ўзяло тайм-аўт». Дамоўленасць па пастаўках расейскай нафты ў Беларусі ёсць толькі на I квартал бягучага года. У далейшым Расея гатовая паставіць 18,5 млн. тон нафты, а афіцыйны Менск настойвае на 23 млн. тон.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона3

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце22

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона3

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць