Грамадства1414

У Мінску развітваюцца з Чавэсам - фотарэпартаж

«Наша Ніва» пабывала ў амбасадзе Венесуэлы.

Ля венесуэльскай амбасады прыбіраюць снег. Пад грукат бульдозераў збіраюцца венесуэльцы. Размаўляць з журналістамі ім не хочацца: на ўсялякі выпадак яны кажуць журналістам «Калі што, мы вас знойдзем».

Ля плота ружы і свечкі — першымі на жалобную цырымонію прыгналі БРСМаўцаў са сцягамі БРСМ і партрэтам Уга Чавэса. Яны амаль адразу рассосваюцца ў розныя бакі. Ля амбасады засталіся журналісты, якія чакаюць адкрыцця цырымоніі: у амбасадзе прапануюць пакінуць спачуванні ў адмысловай кнізе.

Цырымонія затрымліваецца. Супрацоўніца амбасады частуе прамёрзлых у чаканні журналістаў кавай. Нешматлікія венесуэльцы стаяць адасоблена, бачна, што яны насамрэч перажываюць страту.

Першым развітацца з Чавэсам прыехаў рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Анатоль Маразевіч, які ля брамы амбасады выступае з прамовай.

«Мы вельмі спачуваем народу Венесуэлы, з якім паспелі парадніцца. — кажа ён. — Уга Чавэс зрабіў шмат і для Беларусі. Мы спадзяемся, што на выбарах народ Венесуэлы зробіць правільны выбар, і краіна будзе развівацца так, як гэта было пры Чавэсу».

Паступова людзей запускаюць у амбасаду — адразу на ўваходзе стаіць невялікі партрэт Чавэса, свечка, над імі вісіць батальнае палатно на баліварыянскую тэматыку. Супрацоўніца амбасады, якая кіруе цырымоніяй, увесь час выцірае слёзы.

«Мы вельмі любілі нашага прэзідэнта. — кажа яна. — Мы думаем, шмат хто прыйдзе пакінуць свае спачуванні: вось БРСМ ужо прыходзіў, цяпер журналісты».

Пакой, дзе ляжыць кніга, аформлены сціпла — некалькі партрэтаў Балівара, вялізны партрэт Чавэса, замест жалобнай стужачкі — венесуэльскі сцяг. Чарга з тых, хто прыйшоў пакінуць спачуванні, невялікая — большасць дэлегацый чакаецца цягам дня. Першым свае спачуванні пакідае амбасадар Арменіі Армэн Хачатран - ён прыехаў на цырымонію адразу пасля Маразевіча.

На выхадзе з амбасады стаіць мужчына сталага ўзросту з вялікай тэчкай, побач з ім два чалавекі ў цывільным.

На тэчцы напісана імя адрасата «Паслу Венесуэлы Дыасу Нуньесу», а таксама «Афорт „Прызыў князя“». Мастака ў амбасаду не пускаюць, і нават не даюць журналістам з ім паразмаўляць.

«Я ўжо не першы раз перадаю ім карціны. — кажа мужчына, але раскрыць тэчку яму не даюць».

«Вы з якой газеты? „Наша Ніва“? Чуў пра такую?» — пытаецца адзін з «цывільных». — «Я не чуў, пасля дзеда адловіце».

Тым часам у амбасаду заходзяць венесуэльцы, а таксама дэлегацыя «Белай Русі» — усе ў «фірмовых» шаліках.

На вачах венесуэльцаў — ад ахоўнікаў да вайскоўцаў — слёзы.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ48

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць