Грамадства22

БелАЗ паказаў сваю новую машыну для абслугоўвання аэрапортаў

БелАЗ прадставіў новы аэрадромны буксіроўшчык БелАЗ-54011, прызначаны для працы ў аэрапортах. Ён можа транспартаваць самалёты масай ад 50 да 150 тон, такія як Airbus A320, A220 або Boeing 737, на кароткія дыстанцыі да телетрапаў і на больш далёкія — да месцаў стаянкі, тэхнічнага абслугоўвання ці рамонту, паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

Машына мае поўны прывад і забяспечаная дызельным рухавіком з турбанадзіманнем магутнасцю 156 конскіх сіл (экалагічны клас «Еўра-3»). Без самалёта буксіроўшчык разганяецца да 30 км/г, з самалётам — да 12 км/г.

Адна з ключавых асаблівасцяў — сістэма рулявання з чатырма рэжымамі: толькі пярэднія колы, толькі заднія, сінхроннае кіраванне ўсімі коламі і крабавы рэжым (калі ўсе колы паварочваюцца ў адзін бок), што значна павышае манеўранасць на абмежаванай прасторы.

Буксіроўшчык таксама мае рэгуляванне счэпнай вагі ад 12 да 18 тон дзякуючы спецыяльнаму баласту, што дазваляе адаптавацца да розных умоў пакрыцця: сухі асфальт, вільготная ці абледзянелая паверхня.

Для камфорту аператара ў кабіне ўсталяванае пнеўматычна рэгуляванае сядзенне, чатыры камеры кругавога відэаназірання, святлодыёдная оптыка, клімат-кантроль і ўзмоцненая шумаізаляцыя. Гэта гарантуе бяспечную і зручную працу кіроўцы.

Каментары2

  • Найперш не галасі!
    11.03.2026
    БелАЗ увесь час гэтым займаўся. Не толькі кар'ернымі самазваламі
    Там увогуле працуюць крэатыўныя людзі.
    Каб не душылі іх на патрэбы Таможеного союза, а пасля на даходы ў "сямейку", то белазаўцы на вольным рынку паказалі бы нашмат больш, чым цяпер.
    Толькі тры такія вытворцы на планеце, якія між сабой дзеляць сусветны рынак - БелАЗ(Беларусь), Катэрпілер(ЗША) , Камацу(Японія).
  • Космические корабли бороздят
    12.03.2026
    Кому этот хлам нужен?По Минску ездит разваливающий транспорт. Даже новый ревет, гудит, свистит, сверлит мозг, в салоне невозможно находиться. А если включат напольные обогреватели, от рева хоть в окно прыгай, которое тоже не открввпется. Камеры пыток. А они какие-то тележки для барыг из Белавиа придумывают.

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць