Улада

Найніжэйшыя заробкі — у Карме й Хоцімску

Там яны не дасягнулі мінімальна патрабаванага ўзроўню 200 даляраў.

Як сведчыць статыстыка, у чэрвенi памер сярэдняй зарплаты ў цэлым па краiне склаў 710,2 тыс., а па бюджэтнай сферы — 642,9 тыс. рублёў. Або адпаведна 330,7 i 299,3 долара ў эквiваленце. Рост рэальных заробкаў адносна аналагiчнага перыяду летась перавысiў 10‑працэнтную адзнаку. Паводле слоў прэс‑сакратара мiнiстэрства Галiны Трафiменкi, такi малюнак тлумачыцца павелiчэннем аб’ёмаў вытворчасцi, скарачэннем страт працоўнага часу, заменай састарэлага абсталявання.

Праўда, за студзень—чэрвень планы па павышэнню заробкаў былi не выкананы адразу па 45 са 118 адмiнiстрацыйных адзiнак. У Брэсцкай вобласцi гэта Бярозаўскi, Ганцавiцкi, Драгiчынскi, Жабiнкаўскi, Кобрынскi i Пружанскi, у Вiцебскай — Глыбоцкi, Гарадоцкi, Аршанскi, Пастаўскi i Чашнiцкi, у Гомельскай — Брагiнскi, Добрушскi, Ельскi, Жыткавiцкi, Калiнкавiцкi, Лельчыцкi, Лоеўскi, Нараўлянскi, Акцябрскi, Петрыкаўскi, Рагачоўскi, Хойнiцкi i Чачэрскi, у Гродзенскай — Бераставiцкi, Зэльвенскi, Астравецкi, Слонiмскi, у Мiнскай — Вiлейскi, Валожынскi, Клецкi, Капыльскi, Любанскi, Маладзечанскi, Мядзельскi, Нясвiжскi, Стаўбцоўскi, у Магiлёўскай — Бабруйскi, Горацкi, Кiраўскi, Клiчаўскi, Круглянскi, Мсцiслаўскi, Слаўгарадскi, Чэрыкаўскi раёны.

Да таго ж у двух раёнах (Кармянскiм i Хоцiмскiм) сярэдняя зарплата так i не выйшла на «мiнiмальны» на сёння ўзровень у 200 долараў.

Каментары

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць