Усяго патроху6969

Як жыве беларуская сям'я ў Канадзе + фоты

Маладая беларуская сям’я: Аляксей (37 гадоў), Вольга (34 гады) і трое дзяцей — Сафія (5), Пятрусь (2,5) і Паўлік (7 месяцаў).

Аляксей Парэцкі нарадзіўся ў Мінску, у сям’і супрацоўніка Філармоніі. Скончыў Інстытут культуры, працаваў y Прэзідэнцкай бібліятэцы Дома ўрада. Падчас навучання ў інстытуце выйграў грант на навучанне ў ЗША, дзе скончыў універсітэт Святога Яна па спецыяльнасці «бібліятэчныя і інфармацыйныя тэхналогіі». З 2002 у Канадзе. Працуе ў буйной страхавой кампаніі інфармацыйным аналітыкам, паралельна навучаецца ў Бізнэс-школе пры ўніверсітэце Таронта. Цяпер у дэкрэтным адпачынку.

Вольга нарадзілася ў Мінску, скончыла БДУ па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура». Хобі — каліграфія. Пасля заканчэння крыху працавала настаўніцай у школе, потым бухгалтаркай у прыватнай фірме. У Канадзе з 2007. Хатняя гаспадыня.

Аляксей: «У Канаду трапіў ужо пасля заканчэння ўнівера ў Нью-Ёрку. Гэта краіна заўсёды была мне цікавая. У Беларусі бракавала грошай, заробак быў усяго 150 даляраў, дый наогул вольнага паветра неставала. Потым і жонку сюды перавёз. Так што на амерыканскім кантыненце я чалавек бывалы».

Вольга: «За межы краіны я не збіралася. Я наагул не авантурная. Мне патрэбна ўсё дакладна ўзважыць — за, супраць. Дый Беларусь вельмі люблю. Але з Аляксеем удалося хутка» (смяецца).

Сям’я жыве ў чатырохпавярховым будынку у вельмі прыгожым месцы пад назвай Лебядзіная вёска ў раёне Хай-парка. Такая ціхая затока непадалёка ад сэрца горада, Даўнтаўна. Да возера Антарыа — 8–10 хвілін пешшу, да парка — столькі ж. Да вядомай вежы СN Tower — таксама недалёка. Крам паблізу няма, але гэта не праблема — некалькі хвілін на машыне — і ты на вуліцы Блур, на якой крам на любы густ.

Аляксей: «Жывём тут 4 гады. Будынак кааператыўны. Гэта значыць, няма ўласніка. Людзі, якія жывуць тут у кватэрах, плацяць іпатэку за будынак, а калі выплацяць, прыблізна праз паўтара года, то будуць плаціць толькі за абслугоўванне. Але набыць кватэру ва ўласнасць не ўдасца. Вось такі кааператыў. Якая карысць? Звычайна ў гэтым раёне трохпакаёвыя кватэры як у нас (дзве спальні і гасцёўня), каштуюць 1300–1400 даляраў за месяц, а то і болей. Мы плацім 900. Ёсць і гараж у суседнім будынку.

Вольга: «Ёсць некалькі будынкаў паблізу, таксама кааператыўныя, дзе кватэру набыць можна. У Канадзе варыянтаў з жытлом шмат».

Бацькі цяпер не працуюць, бо трое малых, якія нарадзіліся ўжо ў Канадзе, патрабуюць штохвіліннай увагі.

Вольга: «Калі нарадзіўся Паўлік, Аляксей афіцыйна пайшоў у аплачаны адпачынак па доглядзе за дзіцём, бо ён працаваў і мог атрымліваць грошы па страхоўцы. Я тут не працавала, толькі падпрацоўвала. Трэ’ было дзецьмі займацца».

Аляксей: «Так, я ў дэкрэце (смяецца). Атрымліваю фінансавую дапамогу ад дзяржавы, плюс на дзяцей грошы даюць. З усімі выплатамі атрымліваецца 2500 на месяц. Гэта менш, чым я атрымліваў на працы, але жыць можна. Калі дадаць яшчэ пазыку, якую я атрымаў на навучанне ў Бізнэс-школе і якую мне не трэ’ будзе вяртаць, то атрымліваецца някепска.

Яны хаця і з’ехалі з Беларусі, але не выключаюць, што калісьці вернуцца, бо pадзіма заўсёды ў сэрцы. Паміж сабой імкнуцца размаўляць па-беларуску.

Аляксей: «Я вельмі сумую па доме, і мы не пакідаем надзеі вярнуцца ў Беларусь. Але не пры цяперашняй уладзе і эканамічным становішчы. У Канадзе атрымліваецца быць самому сабе гаспадаром, чаго не скажаш пра Беларусь. Амерыка навучыла мяне па-іншаму паглядзець шмат на што. Там я сустрэў шмат цікавых людзей, такіх знакамітых беларусаў, як Вітаўт і Зора Кіпелі, якія дапамаглі мне зразумець важнасць сваёй культуры, сваёй мовы, натхнілі размаўляць на ёй».

Вольга: «Вядома, бракуе родных, але з малымі не засумуеш. Дый беларусы з нашага грамадскага цэнтра не дадуць засумаваць (смяецца). Дзякуй Богу, што ёсць месца ў Таронта, дзе можна пачуць беларускую мову, паўдзельнічаць у мерапрыемствах, карацей, духоўна адпачыць».

Жадаем усім беларусам здароўя, болей усмешак, каб і на Бацькаўшчыне людзі хутчэй адчулі сапраўды вольнае паветра. Жыве Беларусь!

* * *

А яшчэ Аляксей Парэцкі спявае ў беларускім хоры Таронта «Яваровы людзі». На гэтым відэакліпе ён сядзіць пасярэдзіне, з двума дзецьмі на руках:

Расказвайце таксама пра сваё жыццё-быццё, дасылайце фоты.

Каментары69

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку18

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку12

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць13

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага30

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку18

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць