Меркаванні2727

Партыя зялёных заклікае Наталлю Пяткевіч адмовіцца ад джыпа

Беларуская партыя зялёных выступіла са зваротам да памочніцы прэзідэнта Наталлі Пяткевіч. Нагодай стала інтэрв’ю чыноўніцы, у якім тая расказала, што з’яўляецца аматаркай уседарожнікаў.

Прыводзім зварот у скарочаным выглядзе:

«… Яна між іншым сказала, што

перад ўсімі аўто аддае перавагу ўседарожнікам і што калісьці набыццё „джыпа“ стала для яе „выкананнем даўняй мары“.
А таксама, што яе вельмі раздражняюць ўдзельнікі дарожнага руху „з некарэктным і некультурнымі паводзінамі“, а яшчэ не падабаюцца „чайнікі, якія рухаюцца па трэцяй паласе з нізкай хуткасцю“. А потым шаноўная памочніца прэзідэнта раптам прызналася, што
сама мае адну, па яе словах, „слабасць“ — любіць „высокую хуткасць“, і гэта часам „адбіваецца на талоне“: памочніка прэзідэнта спыняюць і штрафуюць…

Потым Наталля Пяткевіч заўважыла, што на выбар уседарожніка паўплывала тое, што ёй „падабаецца, калі на машыне можна спакойна ехаць, не думаючы пра сумёты і бардзюры“. Забыўшыся, верагодна, што,

па-першае, бардзюр, уласна, абмяжоўвае прастору аўтамабільнага самавольства, адмяжоўваючы месца для жыццядзейнасці пешахода і веласіпедыста, а гурбы, па-другое — гэта дакладна такія ж індыкатары якасці дзяржаўнага кіравання, якімі з’яўляюцца рост рэальных даходаў насельніцтва і ступень даступнасці дзяржаўных паслуг.
У чым усе мы нядаўна змаглі пераканацца, калі на Беларусь абрынуўся шквальным ветрам і снежнымі намецямі цыклон „Хавер“, і ў чым пасля нас ужо не раз пераконваліся жыхары „брацкіх“ Украіны і Расіі.

Аднак» больш засмучае той факт, што дэманстрацыя свайго сацыяльнага поспеху чамусьці не лічыцца сп-няй Пяткевіч чымсьці ганебным.
Набыццё вышэйшым беларускім чыноўнікам адносна «дарагога» у вартасным выражэнні аўтамабіля прэстыжнага класа або маркі ў тых складаных эканамічных умовах, у якіх значная частка насельніцтва Беларусі вымушана фактычна «выжываць», не можа быць расцэнена ніяк інакш, як выклік грамадскай думцы. У той час як, па нашым глыбокім перакананні, дзяржаўнаму чыноўніку як нікому іншаму павінна быць ўласцівая асабістая сціпласць і асаблівая адказнасць у выбары вытворцы гадзінніка, касцюма або віду транспартнага сродку.

Акрамя таго,

абраны спадарыняй Пяткевіч фармат аўтамабіля наўрад ці можа быць прыняты ў якасці прымальнага для горада з пункту гледжання яго экалагічнасці і эканамічнасці. Аб’ёму рухавіка пазадарожніка (у сярэднім 2,6 л супраць 1,7 л у легкавога аўтамабіля) адпавядае і ўзровень спажывання паліва (13–15 літраў на 100 км у «гарадскім цыкле», супраць 6–8 літраў у легкавога) — так што наўрад ці гэтыя аўтамабілі можна аднесці да класа эканамічных.
Усё гэта, у сваю чаргу, адбіваецца на павелічэнні аб’ёмаў эмісіі ў атмасферу выхлапных газаў, асноўнымі кампанентамі якіх з’яўляюцца вуглякіслы і «угарны» газы…

Таму мы заклікаем Наталлю Пяткевіч, роўна як і ўсіх іншых прадстаўнікоў беларускай кіруючай эліты, паслужыць асабістым прыкладам у працэсе фарміравання ў насельніцтва адказных сацыяльна-экалагічных паводзін, немалаважным элементам якіх з’яўляецца усвядомлены выбар эканамічных і экалагічных відаў транспартных сродкаў.
Аж да таго, каб пераняць у сваіх замежных калегаў карысную звычку ездзіць у грамадскім транспарце і так стаць бліжэй да народу.

У не меншай — а можа быць нават і ў большай — ступені гэта тычыцца кіраўнікоў беларускай «сістэмнай» апазіцыі, якія так імкнуцца да таго, каб ўліцца ў шэрагі гэтай прывілеяванай палітычнай групы.
Даўно не сакрэт, што яны таксама аддаюць перавагу аўтамабілям прэстыжных «буржуазных» класаў: «Лексусы», кроссоверы «Вольва», «Лэндроверы» і гэтак далей. Але з гэтага з неабходнасцю выцякае толькі тое, што і яны з такой жа дзіўнай абыякавасцю адносяцца да экалагічнай сітуацыі ў беларускіх гарадах і мястэчках, як і беларускія чыноўнікі, роўна як таксама не супраць прадэманстраваць суайчыннікам свой больш высокі, з іх пункту гледжання, сацыяльны статус.

Каментары27

Цяпер чытаюць

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, як ён перажываў за Трампа8

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі10

Лукашэнка вучыў Зяленскага: «Я хачу сустрэцца з Пуціным» — ну што ты крычыш пра гэта?»14

«Спала і прачнулася на абломках унізе». Гісторыя дзяўчыны, якая падчас атакі Расіі на Кіеў выпала з 9-га паверха і выжыла

Белы дом пераўтвараецца ў казачны палац: Трамп будуе бальную залу за 200 мільёнаў даляраў7

Джасцін Цімберлэйк расказаў, што мае хваробу Лайма, якую пераносяць кляшчы. Боль ён трываў два гады на сцэне5

Пачалася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна5

Як выглядае беспілотнік, які сёння знайшлі ў Літве ФОТА3

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць