Меркаванні5858

Анархісты сфармулявалі чатыры пункты, якія павінен выканаць Стрыжак, каб вырашыць канфлікт

На фоне гарачай дыскусіі вакол паводзін Андрэя Стрыжака група беларускіх анархістаў у Варшаве выказалася ў падтрымку пацярпелых жанчын і прапанавала свой алгарытм вырашэння праблемы.

Андрэй Стрыжак. Фота: Сяргей Сацюк

Тэкст пад назвай «Шлях да вырашэння сітуацыі з дамаганнямі з боку Андрэя Стрыжака. Анархісцкае рашэнне» група беларускіх анархістаў у Варшаве размясцілі на сайце Pramen.io.

Як сцвярджаецца, пазіцыя аўтараў грунтуецца на прынцыпах трансфарматыўнага правасуддзя, якое ставіць мэтай змену як чалавека, так і супольнасці — для таго, каб яна стала больш бяспечнай і ліквідавала ўмовы, у якіх узнікае гвалт.

Аўтары крытыкуюць практыку «адмены» — поўнай ізаляцыі чалавека, бо «ізаляцыя і адмена могуць стварыць умовы для новых выпадкаў гвалту». Яны расказваюць, што ў анархісцкім асяроддзі, калі адбываецца гвалт, выкарыстоўваюць інструмент кол-іна (ад анг. call in — запрашаць, заклікаць) — запрашэнне з боку супольнасці далучыцца да трансфармацыйнага працэсу.

Напрыклад, блізкія сябры або калегі Стрыжака маглі б звярнуцца да яго, выразна выказаць нязгоду з яго паводзінамі і прапанаваць пачаць працэс асабістай адказнасці і змены.

Калі б Стрыжак пачаў супраціўляцца і адмаўляцца ад удзелу ў працэсе, можна было б прымяніць кол-аўт (ад англ. call out — выкрываць, кідаць выклік) — максімальна публічную заяву аб ненармальнасці яго паводзін і чаканнях супольнасці і пацярпелых ад крыўдзіцеля.

Аўтары падкрэсліваюць, што ў трансфармацыйным працэсе, які тычыцца сітуацыі з Стрыжаком, павінны ўдзельнічаць тры бакі: пацярпелыя жанчыны, Стрыжак, супольнасць (феміністы, дыяспара, Байсол, журналісты і медыя).

Чатыры крокі, якія павінен выканаць Стрыжак

1. Прызнаць шкоду без усялякіх «так, але…» і «так, але гэта ўсё таму што…». Нават калі гэта было зроблена ненаўмысна і без злога намеру.

2. Усвядоміць і прызнаць наступствы сваіх паводзін для пацярпелых і супольнасці актывістаў.

3. Суразмерна кампенсаваць шкоду пацярпелым і супольнасці. Сярод такіх крокаў аўтары называюць прабачэнні, практычныя кампенсацыі (напрыклад, аплата псіхатэрапіі), адмову ад заняцця ўладных пасад. Канкрэтныя дзеянні яны прапануюць вызначыць пацярпелым і супольнасці.

4. Пачаць асабістую трансфармацыю: развіваць навыкі і веды, каб змяніць свае перакананні і паводзіны і прадухіліць паўтарэнне падобных сітуацый у будучыні. Гэта можа быць псіхатэрапія, размовы з блізкімі, вывучэнне механізмаў працы патрыярхату і харасменту, распазнанне розных форм гвалту, вывучэнне прынцыпаў культуры згоды і гэтак далей.

Прапановы па арганізацыі працэсу

Аўтары выказваюцца аб неабходнасці стварэння дзвюх груп падтрымкі:

Група падтрымкі пацярпелых: дапамагае жанчынам сфармуляваць свае патрэбы, абараняе іх пазіцыю ў медыя, збірае рэсурсы на дапамогу.

Група падтрымкі Стрыжака: не «адмазвае» яго, а суправаджае ў пераменах, кантралюе, дапамагае не сыходзіць з курсу. Людзі ў гэтай групе павінны быць эмацыйна блізкімі, але патрабавальнымі.

«У такую групу не могуць уваходзіць людзі, якія лічаць, што Стрыжак прыгажун і пакутуе ні за што», — даводзяць аўтары.

Ад трэцяга баку працэсу — супольнасці — патрабуецца не толькі чакаць, але і браць адказнасць: ствараць групы падтрымкі, весці публічную камунікацыю, фармаваць справядлівы дыскурс. Рэгулярныя абнаўленні ад груп дапамогуць бачыць, ці адбываюцца змены, і сачыць за працэсам — напрыклад, праз спецыяльны сайт.

Калі вакол пацярпелых жанчын ці вакол Стрыжака не сфармуюцца ніякія групы падтрымкі, аўтары ўпэўнены, што ён можа самастойна прыняць рашэнне мяняцца і інфармаваць людзей аб гэтым, атрымліваць фідбэк з іншых крыніц, праходзіць тэрапію і гэтак далей.

«Важна, каб тыя, хто нанеслі шкоду, разумелі і сваю адказнасць перад супольнасцю, а не пасіўна чакалі, пакуль нехта ім арганізуе прастору для зменаў. (…) Само жаданне і намер нешта зрабіць з праблемай — ужо трансфармуе нас і тых, з кім мы ўступім у кантакт. У гэтым можа быць шмат фрустрацыі, але і шмат сілы і агульнасці», — лічаць анархісты.

Каментары58

  • Займіцеся справай!
    29.07.2025
    А гэтыя анархісты ня хочуць сфармуляваць пункты адказнасці для тых, хто пакрываў гадамі гэтага Стыжака, хто пісаў яму дыфірамбы і пляжыў сумленных людзей, якія ўжо доўгі час патрабавалі прыгледзецца да гэтага дзеяча і даць яму па рукох? Гэта ж не справа гэтых тыдняў - гэта праблема гадоў, пра якую "праваабаронцы", "актывісты" і іншыя "незалежныя" ведалі і з розных прычынаў хавалі ад грамадства, плодзячы тым самым ахвяраў такіх злочынняў!
  • Ольга калач
    29.07.2025
    Анархисты вроде сами должны быть хулиганами и ломать систему , а это что за ... ?
  • Indrid Cold
    29.07.2025
    Нядрэнна, добрая альтэрнатыва Woke кэнселінгу

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог26

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць