Афіша55

У Мінск вязуць васковыя фігуры Леніна, Сталіна і Пуціна

Выдатныя дзяржаўныя палітычныя дзеячы Расіі на два месяцы «паселяцца» ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Сумесная з Дзяржаўным музеем гісторыі Санкт-Пецярбурга «Петрапаўлаўская крэпасць» выстава «Гістарычная мазаіка» адкрыецца ў Мінску 12 красавіка.

У аснове экспазіцыі — традыцыі вядомага музея мадам Цюсо. На выстаўцы прадставяць васковыя фігуры першых асоб Расіі ад Пятра І да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Савецкую эпоху праілюструюць фігурамі Уладзіміра Леніна, Іосіфа Сталіна, Мікіты Хрушчова, Леаніда Брэжнева.

Сярод экспанатаў — выявы военачальнікаў Аляксандра Суворава, Міхаіла Кутузава, Георгія Жукава. Па волі лёсу асобныя старонкі жыцця і дзейнасці большасці з іх звязаны з Беларуссю. Невялікі раздзел будзе адведзены далёкаму замежжу, у якім прадставяць фігуры Джорджа Буша-малодшага, прынцэсы Дзіяны.

Стваральнікі васковых фігур імкнуліся перадаць не толькі знешняе падабенства, але і найбольш яркія рысы характару, выразы твару, тыповыя позы. З гістарычнай дакладнасцю рэканструяваны касцюмы, дробныя аксесуары.

Для стварэння адпаведнай атмасферы ў экспазіцыю ўключаць прадметы з калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, у тым ліку дакументы, фатаграфіі, карты, плакаты, мэблю, творы мастацтва.

Выстава адкрыецца напярэдадні Дзён культуры Санкт-Пецярбурга ў Беларусі, якія пройдуць з 15 па 19 красавіка.-

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Бітва дзядоў: Пуцін сцвярджае, што таксама акунуўся ў палонку на Вадохрышча11

Трамп запрасіў Пуціна ў Раду міру5

Лукашэнка пахваліў Трампа за прамалінейнасць, але дадаў, што для яго гэта непрымальна5

Дактары распавялі пра расстрэлы пратэстоўцаў у Іране: сілавікі цэлілі ў вочы3

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе1

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА2

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць