Усяго патроху11

Гавары са мною па‑кітайску

Вывучэньне кітайшчыны пачнецца з восені ва ўсіх абласьцях Беларусі.

З 2007‑2008 навучальнага году плянуецца арганізаваць выкладаньне кітайскай мовы яшчэ ў 12 навучальных установах Беларусі. Гэта — сталічныя гімназія № 11 і СШ № 195, а таксама дзьве школы Берасьцейскай вобласьці, адна школа Віцебскай, тры — Гомельскай. Таксама адкрыюцца клясы ў Гарадзенскай вобласьці, ідзе падрыхтоўка ў Магілёўскай і Менскай.

Першымі з 1 верасьня 2006‑2007 навучальнага году вывучаць кітайскую мову пачалі першаклясьнікі менскіх гімназіі № 12 і школаў № 23 і 10. Кітайскі бок перадаў увесь неабходны мэтадычны матэрыял. Вучаць дзетак іерогліфам выпускнікі БДУ і МДЛУ.

Прынамсі, як паведамляе БЕЛТА, у Віцебску кітайскую мову пачнуць вывучаць у сярэдняй школе № 44. Спэцыялізаваная кляса ўжо сфармаваная. Падручнікаў і дапаможнікаў хопіць кожнаму з 21 першаклясьніка. Выкладаць будзе настаўнік, які прайшоў стажыроўку ў Кітаі і мае сэртыфікат на выкладаньне кітайскай мовы ў малодшых клясах.

Выбралі 44‑ю школу Віцебска не выпадкова: ужо пяць год кітайская мова вывучаецца там факультатыўна, зь дзецьмі працавалі студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Машэрава, якія прыехалі на Беларусь зь Кітаю. Пэдагогі школы адзначылі, што на тле вывучэньня ўсходняй культуры ў школьнікаў нават узрос інтарэс да роднай.

Ёсьць ужо і беларускі падручнік кітайскай мовы. Яго пэрсанажы — беларусачка Маша, кітаянка Лілі, кітайскі хлопчык Бэйбэй і традыцыйная кітайская жывёла — панда. У камплект ад выдавецтва «Вышэйшая школа» ўваходзяць падручнік, гукавы дапаможнік, працоўны сшытак, кніга для настаўніка.

Нагадаем, што 16 сьнежня 2005 кіраўніцтва БДУ і Пэкінскага ўнівэрсытэту мовазнаўства і культуры падпісалі мэмарандум аб стварэньні ў Менску Інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя на базе рэспубліканскага цэнтру кітаязнаўства «Іергліф» пры БДУ. Мэта інстытуту — фармаваньне на Беларусі высокапрафэсійнага асяродку, які б аб’яднаў кітаязнаўцаў усіх галін ведаў — філёлягаў, гісторыкаў, палітолягаў, эканамістаў, географаў, этнографаў, мастацтвазнаўцаў і г.д. — для навуковага забесьпячэньня дзейнасьці Беларусі ва Ўсходняй Азіі. Фінансуе праект кітайскі ўрад.

generation.by

Каментары1

Цяпер чытаюць

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх вайскоўцаў падазраюць у выкарыстанні затанулага парома «Эстонія» для шпіянажу і адпрацоўкі падводных аперацый

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць