Свет66

«Белгарадскі стралок» затрыманы

Сяргей Памазун, які падазраецца ў забойстве шасці чалавек у Белгарадзе (Расія), затрыманы вечарам 23 красавіка. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны са спасылкай на МУС РФ
.

Як паведамілі ў прэс-службе МУС, Памазун быў затрыманы на чыгуначнай станцыі Белгарада пры спробе выехаць на грузавым цягніку з зоны ачаплення. У ходзе затрымання адзін паліцэйскі атрымаў нажавыя раненні вачэй і перадплечча. Пацярпелы шпіталізаваны.

У МУС таксама паведамілі, што аперацыяй па затрыманні Памазуна кіраваў асабіста кіраўнік МУС Расіі Уладзімір Калакольцаў, які прыехаў у Белгарад ў ноч на 23 красавіка.

22 красавіка 31-гадовы Сяргей Памазун застрэліў шэсць чалавек у Белгарадзе.
Па дадзеных следства, Памазун скраў у свайго бацькі агнястрэльную зброю і аўтамабіль BMW X5. Пасля гэтага ён прыехаў у краму «Паляванне», дзе забіў дваіх прадаўцоў і аднаго наведніка.

Ён таксама забраў з крамы зброю, пасля чаго выйшаў на вуліцу і застрэліў яшчэ траіх чалавек, сярод якіх апынуліся дзве школьніцы 14 і 16 гадоў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты9

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты9

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць