Абноўленая купюра наміналам у 100 даляраў ЗША паступіць у абарачэнне 8 кастрычніка 2013 г.
Чакаецца, што пры вырабе купюры будуць выкарыстаныя новыя, больш дасканалыя тэхналогіі абароны ад падробкі.
Так, на банкноце з'явіцца сіняя 3-D паласа, на якой будзе намаляваны звон і лічба 100.Нязменным застанецца партрэт Бенджаміна Франкліна, аднаго з бацькоў-заснавальнікаў ЗША.
Як адзначаецца ў паведамленні, купюры, якія цыркулююць цяпер, былі выпушчаныя з 1990 па 1996 год. Паводле ацэнак экспертаў, дзве траціны з іх знаходзяцца па-за межамі ЗША.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары