Ежа22

Рэалізацыя праекта па развіццю кулінарнай спадчыны пачынаецца ў Беларусі і Латвіі

У рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвіі, Літвы і Беларусі ў прыгранічных рэгіёнах Беларусі і Латвіі пачынаецца рэалізацыя праекта па развіццю кулінарнай спадчыны Bella Cuisine, паведаміў БЕЛТА каардынатар праекта Антон Раднянкоў.

Праект Bella Cuisine будзе рэалізаваны на тэрыторыі Полацкага, Лепельскага, Мёрскага, Глыбоцкага і Верхнядзвінскага раёнаў Віцебскай вобласці, а таксама Аглонскага, Краслаўскага, Дагдскага, Рэзекненскага і Лудзенскага краёў Латгальскага рэгіёна (Латвія). Агульны бюджэт праекта складае амаль 500 тыс. еўра.

Плануецца, што ў ходзе праекта, разлічанага на 18 месяцаў, Віцебская вобласць стане кандыдатам на ўступленне ў Еўрапейскую сетку кулінарнай спадчыны, у якую ўваходзяць 24 рэгіёны такіх краін, як Данія, Германія, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Швецыя і Украіна. Будзе распрацаваны шасцідзённы кулінарны маршрут па прыгранічных рэгіёнах Беларусі і Латвіі, пройдуць чатыры кулінарныя фестывалі, а таксама будзе адкрыты міжнародны цэнтр па папулярызацыі кулінарнай спадчыны ў горадзе Краслава (Латвія). У Беларусі і Латвіі пройдуць мерапрыемствы па папулярызацыі кулінарнай спадчыны Латгальскага рэгіёна і Віцебскай вобласці, будзе арганізавана навучанне прадстаўнікоў сферы харчавання, а таксама паездкі па абмену вопытам у Швецыю, Латвію і Літву.

Праект Bella Cuisine у рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвіі, Літвы і Беларусі ставіць перад сабой мэту азнаёміць Беларусь з канцэпцыяй кулінарнай спадчыны, палепшыць якасць прадастаўлення кулінарных паслуг у Віцебскай вобласці і Латгальскім рэгіёне (Латвія), садзейнічаць папулярызацыі нацыянальнай кухні і гастранамічнага турызму.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда8

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка выпадкова спаліў сваю шпаргалку з развагамі пра грошы «Байсола»18

Польскі банк PKO верыфікаваў беларуску без ДНЖ і разблакаваў ёй доступ да рахунку

У Беларусь збіраецца прыехаць Роберт Фіца6

«Пытанне не ў прарасійскасці, а ў адэкватнасці». Краўцоў пракаментаваў прэс-канферэнцыю Бабарыкі88

Наўседа: Мы павінны быць цвёрдымі ў справе санкцый супраць Расіі і Беларусі5

З учарашняга дня ў Беларусі нібыта знаходзіцца «Арэшнік»6

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму22

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам2

Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда8

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць