Грамадства22

Справа аб здрадзе дзяржаве: Гайдукова будуць судзіць у Віцебску

Наваполацкага моладзевага актывіста Андрэя Гайдукова, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве», будуць судзіць у Віцебскім абласным судзе. Туды ўжо перадалі матэрыялы справы, паведаміла яго маці Вольга Гайдукова.

Дату суда яна пакуль не ведае, але мяркуе, што гэта адбудзецца ў чэрвені. Спадарыня Гайдукова хоча, каб працэс па справе сына быў адкрыты.

Яна распавяла, што 24 мая ў Мінску ў СІЗА з Андрэем меў сустрэчу адвакат. Але магчыма, што яго ўжо этапавалі ў Віцебск. Ён пачуваецца добра і трымаецца нармальна.
Яго ўтрымліваюць пад вартай, і гэты тэрмін працягнуты да 17 чэрвеня.

Вользе Гайдуковай так і не дазволілі сустрэцца з сынам. Яна спадзяецца, што гэты дазвол можна будзе атрымаць у суддзі.

«Хочацца завяршэння гэтай трагікамедыі. Стаміліся ўсе: і ён, і мы самі. Больш за паўгода ўсё цягнецца», — кажа жанчына.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць