Грамадства11

Грамадскае аб’яднанне «Сустрэча», якое дзейнічае ў сферы прафілактыкі СНІД, высяляюць на вуліцу

Арганізацыя працуе ад 1998 года, яе прафілактычнай дапамогай за апошнія два гады скарысталіся амаль 11000 чалавек.

Аб’яднаньне выселілі з памяшканьня ў Менску, дзе знаходзіцца яго юрыдычны адрас. Гэта можа прывесьці да ліквідацыі аб’яднаньня «Сустрэча», паведаміў карэспандэнту Свабоды старшыня яго рады Алег Яромін: «На 18 чэрвеня ўжо прызначаны аўкцыён, і мы зноў будзем прэтэндаваць на гэтае памяшканьне, зь якога мы вывезьлі ўсю мэблю й іншыя рэчы. Паводле закону юрыдычны адрас захоўваецца цягам двух месяцаў пасьля скасаваньня дамовы арэнды. Калі за гэты час мы ня знойдзем новага памяшканьня, тады ў нас будуць сур’ёзныя праблемы. Нас высяляюць, парушаючы дамову аб арэндзе, якая была заключана на тры гады і яшчэ дзейнічае. Мы стала плацілі за арэнду. Мы прасілі не скасоўваць дамову арэнды, але ніякага адказу не атрымалі. Сваёй пячаткі і подпісу пад дамовай аб скасаваньні дамовы арэнды я ня ставіў. Але пры гэтым памяшканьне ўжо выстаўлена на аўкцыён».

Карэспандэнт: «Ці магчыма знайсьці іншае памяшканьне?»

Яромін: «Знайсьці няцяжка, але па цане ад 27 эўра і вышэй. А па 12–15 эўра знайсьці вельмі цяжка».

Карэспандэнт: «Вам патлумачылі, чаму вас высяляюць?»

Яромін: «Не, хоць я двойчы зьвяртаўся да начальніка ўпраўленьня будынкаў рэспубліканскай уласнасьці Аляксандра Прылішча. Яны проста казалі — маўляў, хочуць, і ўсё, а тлумачыць ня будуць».

Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне пры прэзыдэнту ініцыявала скасаваньне дамоваў арэнды і ў некаторых іншых гарадах Беларусі, дзе існуюць ананімна-кансультацыйныя пункты «Сустрэчы».

На думку кіраўніцтва «Сустрэчы», такія дзеяньні ўладаў выкліканыя тым, што арганізацыя займаецца прафіляктыкай ВІЧ/СНІД сярод мужчын, якія займаюцца сэксам з мужчынамі.

Старшыня рады Алег Яромін патлумачыў, што «Сустрэча» — унікальная, адзіная ў краіне арганізацыя, якая дае доступ да пэўных паслугаў у галіне прафіляктыкі ВІЧ-інфэкцыі. «Сустрэча» не займаецца палітычнай дзейнасьцю і заўсёды супрацоўнічала зь дзяржавай дзеля процідзеяньня эпідэміі СНІД у краіне.

«Сустрэча» дзейнічае ў сфэры прафіляктыкі СНІД з 1998 году. Яна арганізуе ананімную дыягностыку і кансультаваньне. Яе прафіляктычнай дапамогай за апошнія два гады скарысталіся амаль адзінаццаць тысяч чалавек.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць