Свет44

Ісламіст – кіраўніком Турцыі

Парлямэнт краіны нарэшце абраў прэзыдэнта. Як і чакалася ім стаў Абдула Гюль.

У аўторак у Турцыі адбыўся трэці тур прэздэынцкіх выбараў. Перамогу на іх атрымаў міністар замежных спраў Абдула Гюль. Ён стаў першым прэзыдэнтам сучаснай Турцыі зь ісламіцскімі поглядамі.

Ваенныя і сьвецкія колы бачаць у перамозе Гюля — прававернага мусульманіна — пагрозу прынцыпу аддзяленьню рэлігійных інстытутаў ад дзяржавы.

Прэзыдэнта Турцыі абірае парлямэнт. Для перамогі ў трэцім туры Гюлю было дастаткова набраць простую большасьць галасоў, якім валодала кіроўная партыя, што і вылучыла яго кандыдатуру. У Партыі справядлівасьці і прагрэсу 340 з 550 месцаў у турэцкім парлямэнце.

Вылучэньне кандыдатуры Гюля ў красавіку выклікала палітычны крызыс у краіне, які і прывёў да датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, але пераканаўчую перамогу на іх атрымала Партыя справядлівасьці і прагрэсу.

Народны прэзыдэнт?

Упершыню ў гісторыі сьвецкай Турцыі на чале краіны стане чалавек зь ісламісцкімі поглядамі. Жонка Гюля носіць мусульманскі платок, што забаронена ў дзяржустановах Турцыі, у тым ліку і прэзыдэнцкім палацы.

Ваенныя і прыхільнікі сьвецкіх прынцыпаў неаднаразова зазначалі, што Гюль і яго партыя будуць прасоўваць рэформы, якія падрываюць сьвецкую канстытуцыю.

Але сам Гюль неаднаразова заяўляў, што ня будзе мяняць канстытуцыі і зьяўляецца прыхільнікам прынцыпу падзелу рэлігійных інстытутаў і дзяржавы.

Гюль, які заваяваў рэпутацыю вопытнага дыплямата ў перамовах аб уступленьні ў Эўрасаюз, абяцаў стаць прэзыдэнтам усяго турэцкага народу.

У левалібэральных колах ў абраньні Гюля бачаць перамогу малазабясьпечаных слаёў насельніцтва, якія трымаюцца больш кансэвартыўных поглядаў, якіх да гэтай пары ў палітыку не пускала сьвецкая эліта, якая падтрымліваецца арміяй.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200610

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам4

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне1

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць