Свет44

Разведка ЗША: Пуцін упэўнены, што перамагае ва Украіне і можа ваяваць з НАТА

Паводле ацэнак амерыканскай разведкі, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што Расія паступова прасоўваецца ва Украіне і ў выніку зможа перамагчы. Таму ён не бачыць неабходнасці спыняць вайну і разлічвае дамагчыся мірнага пагаднення на сваіх умовах, піша The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Разам з тым аналітыкі папярэджваюць, што працяг баявых дзеянняў можа прывесці да значна больш небяспечнага развіцця падзей — аж да прамога канфлікту з НАТА і нават пагрозы для Злучаных Штатаў Амерыкі. Хоць тэмпы наступу расійскай арміі ў мінулым годзе былі вельмі нізкія, яна ўсё ж захоўвае пэўную перавагу і працягвае займаць новыя тэрыторыі, што ўмацоўвае ўпэўненасць Масквы.

Разведка лічыць, што канфлікт можа перарасці ў небяспечную «спіраль эскалацыі», у тым ліку з ужываннем ядзернай зброі. Пагрозу ўзмацняюць заявы Расіі пра магчымасць яе выкарыстання і прымяненне ракет сярэдняй далёкасці, што робіць рэгіянальны канфлікт патэнцыйна глабальным.

Таксама падкрэсліваецца рызыка пашырэння вайны на Еўропу. Працяг канфлікту павялічвае верагоднасць як выпадковай, так і наўмыснай эскалацыі паміж Расіяй і сіламі НАТА. У якасці прыкладу прыводзяцца дыверсіі, якія Масква можа арганізоўваць супраць заходніх краін, каб паслабіць іх падтрымку Украіны. Такія дзеянні могуць прывесці да чалавечых ахвяр, эканамічных страт і перабояў у пастаўках зброі.

Яшчэ адзін важны фактар — падтрымка Расіі з боку Кітая. Дзякуючы пастаўкам тэхналогій і тавараў двайнога прызначэння Масква можа працягваць вытворчасць узбраенняў. Аднак гэта робіць расійскую эканоміку ўсё больш залежнай ад Кітая і павялічвае рызыку яе доўгатэрміновай стагнацыі.

Адставанне Расіі ўжо прыкметнае ў касмічнай сферы, дзе Кітай апярэдзіў яе як галоўны канкурэнт ЗША. Пры гэтым Расія актыўна ўкладае сродкі ў распрацоўку касмічнай зброі, у тым ліку спадарожнікаў з магчымасцю выкарыстання ядзернага зараду супраць іншых спадарожнікаў. Такое ўзбраенне можа нанесці шкоду бяспецы ўсіх краін і супярэчыць міжнародным дамоўленасцям.

Каментары4

  • Вадзім
    19.03.2026
    Я без паняцця пра ўпэўненасьць пуйка, але яму было б лепш, каб трамп і еўрапейцы ў гэтую ўпэўненасьць верылі і баяліся ядзеркі
  • З вашай
    19.03.2026
    Дапамогай
  • Ваўкалак
    23.03.2026
    пуцін Як і цар Нікалай І, у пуйла няма афіцэрскага гонару, ён не застрэліцца.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю11

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага3

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць