Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам
Спецпасланніка ЗША Джона Коўла спыталі наконт магчымых прамых перамоў Дональда Трампа і Аляксандра Лукашэнкі.
Лукашэнкаўскі пул задаў пытанне прадстаўніку ЗША, ці варта ў кароткатэрміновай перспектыве чакаць прамога двухбаковага кантакту паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Дональдам Трампам, ці то асабістай сустрэчы, ці то тэлефоннай размовы.
«Так», — адказаў Джон Коўл.
У Коўла спыталі таксама пра аднаўленне працы пасольства ЗША ў Мінску. Той адказаў, што пытанне абмяркоўваецца, але ніякіх канкрэтных дат няма.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары