«Ты хто? Я — глуханямы!» Як журналістам у Віцебску замінаюць працаваць людзі ў цывільным — відэа
Журналісты, што прыехалі ў Віцебск суд над Андрэем Гайдуковым сутыкнуліся з актыўным процідзеяннем з боку міліцыі і супрацоўнікаў у цывільным.
Вакол будынка суда стаяць па перыметры міліцыянеры, каб у вокны ніхто не зазіраў.
Калі журналісткі паспрабавалі ўзяць каментар у праваабаронцы Паўла Левінава, падышоў нейкі чалавек, які выдааваў з сябе глуханямога, і стаў перашкаджаць працаваць, паводзіў сябе неадэкватна.
Маёр міліцыі Віталь Вячаслававіч Фралоў неаднаразова заяўляў: «Я Вас папярэджваю нельга». У журналістак спрабавалі забраць камеру.
Каментары