Культура11

Пошліну за атрыманне гастрольнага пасведчання будуць плаціць толькі недзяржаўныя арганізатары

Дзяржаўную пошліну за атрыманне гастрольнага пасведчання будуць плаціць толькі недзяржаўныя арганізатары культурна-відовішчных мерапрыемстваў, паведаміў 13 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік аддзела дзяржаўных, спецыяльных і культурна-відовішчных мерапрыемстваў ДУ «Палац Рэспублікі» Максім Прыходаўскі.

Нагадаем, абавязковае атрыманне арганізатарам пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Беларусі (гастрольнае пасведчанне) ва ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама (Мінскага гарвыканкама) прадугледжана ўказам прэзідэнта № 257 «Аб асобных пытаннях арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў» ад 5 чэрвеня 2013 года. Дакумент набудзе моц 1 верасня.

Згодна з указам, ад выплаты пошліны вызваляюцца дзяржаўныя арганізацыі культуры, а таксама арганізатары культурна-відовішчных мерапрыемстваў з удзелам толькі беларускіх выканаўцаў.

Як патлумачыў журналістам Прыходаўскі, стаўка дзяржаўнай пошліны залежыць ад колькасці месцаў у зале, у якой праходзіць мерапрыемства.

Да прыкладу, для залы ўмяшчальнасцю 1–150 месцаў пошліна складзе тры базавыя велічыні, 1.001–1.500 месцаў — 80 б.в., 2.001–3.000 месцаў — 150 б.в., звыш за 3.000 месцаў — 200 б.в. За правядзенне мерапрыемства ў такой зале, як Палац Рэспублікі (умяшчальнасцю 2.600 месцаў), трэба будзе заплаціць пошліну ў памеры 15 млн. рублёў.

Пры гэтым Прыходаўскі ўпэўнены, што ўвядзенне гастрольных пасведчанняў не выклікае значнага павелічэння цэн на білеты.

Адказваючы на пытанне, ці не прывядзе такі падыход да няроўнага становішча дзяржаўных і прыватных арганізацый, Прыходаўскі адзначыў, што Палац Рэспублікі займае першае месца па колькасці мерапрыемстваў, якія арганізуюцца ў Беларусі, а правядзенне канцэртаў сусветных славутасцей «каштуе вельмі вялікіх грошай». «У тым, што мы не плацім за гастрольныя пасведчанні, ёсць і плюсы, і мінусы», — сказаў ён.

Начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава адмовілася каментаваць пытанне аб няроўным становішчы дзяржаўных і прыватных арганізацый пры атрыманні гастрольных пасведчанняў. «Я не магу каментаваць указ, ён набудзе моц 1 верасня і каментарыя недарэчныя. Указ ёсць, і яго трэба выконваць», — сказала яна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?9

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі66

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету14

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць