Эканоміка11

Мінфін ініцыюе павышэнне акцызаў на аўтамабільнае паліва

Міністэрства фінансаў Беларусі ініцыюе павышэнне ставак акцызаў на аўтамабільнае паліва, паведаміў прадстаўнік нафтаперапрацоўчай галіны.

Паводле яго слоў, гэтая прапанова матываваная неабходнасцю павялічыць даходы бюджэту. Мяркуецца, што стаўкі акцызаў на бензіны могуць узрасці на 20%, на дызельнае паліва — на траціну.

Акцыз займае значную долю ў цане паліва. "У цане тоны дызпаліва акцыз займае 14%, у цане тоны бензінаў у залежнасці ад маркі — ад 16 да 24%",
— зазначыў суразмоўца БелаПАН.

Нагадаем, што ў Беларусі дзейнічае дзяржаўнае рэгуляванне цэн на паліва. У гэтых умовах, мяркуюць галіновыя эксперты, існуе рызыка таго, што ва ўмовах стрымлівання ўрадам інфляцыі павышаны акцыз ляжа на плечы вытворцаў.

"Спадзяемся, нашы інтарэсы пры разглядзе гэтага пытання (аб павелічэнні ставак акцызаў) будуць улічвацца", — выказаў надзею прадстаўнік нафтаперапрацоўчай галіны.

Варта зазначыць, што паступленні ад акцызаў на паліва робяць значны ўклад у даходы беларускага бюджэту.
Так, у матэрыялах да бюджэту на 2013 год было ўказана, што за кошт акцызаў на аўтамабільнае паліва ў кансалідаваны бюджэт павінна паступіць 4,37 трлн. рублёў. Агульныя паступленні ад акцызаў у бюджэт былі прадугледжаны на ўзроўні 16,43 трлн. рублёў. Такім чынам, акцызы на паліва фаміруюць больш як чвэрць акцызных паступленняў кансалідаванага бюджэту. Пры гэтым удзельная вага акцызаў у агульных падатковых даходах кансалідаванага бюджэту складае прыблізна 10%.

У пачатку 2013 года стаўкі акцызаў на нафтапрадукты ўзраслі на 20%.

Згодна са зменамі ў Падатковы кодэкс Беларусі, якія ўвайшлі ў сілу 1 студзеня гэтага года, стаўкі акцызаў (за тону) на бензіны з актанавай лічбай 95 і вышэйшай вызначаны на ўзроўні 1.231,5 тыс. беларускіх рублёў, з актанавай лічбай ад 91 да 95 — 1.544 тыс. рублёў, з актанавай лічбай да 91 — 1.751,1 тыс. рублёў, на дызпаліва — 991,8 тыс. рублёў.

Як паведамлялася раней, цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі сёлета былі павышаны ў студзені, падаражанне склала (у залежнасці ад наймення нафтапрадуктаў) ад 4 да 6,7%.

Канцэрн "Белнафтахім" растлумачыў, што перагляд цэн быў "праведзены ў мэтах частковай кампенсацыі (вытворцам. — БелаПАН.) павелічэння на 20% ставак акцызаў на нафтапрадукты ў 2013 годзе, чатырохразовага росту тарыфаў на чыгуначныя перавозкі нафтапрадуктаў па тэрыторыі, а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза".

Каментары1

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні25

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс шкадуе пра кожную хвіліну, праведзеную з Джэфры Эпштэйнам7

У Гомелі прадаюць заціскачкі для хлебных боханаў. Аказваецца, і яны некаму патрэбныя2

Мінчанка выратавала лебедзя, якога дзяўблі вароны на Камсамольскім возеры1

БЧ: Польскія цягнікі не вытрымалі вялікіх маразоў. Але магчыма гэта няпраўда6

На Сашу Філіпенку завялі крыміналку за расповед пра ўласную творчасць1

Украіна заяўляе, што ўдарыла «Фламінга» па палігоне, адкуль Расія запускае «Арэшнік». Які вынік?6

На беларускіх аўтамагістралях паставяць чырвона-зялёную лазерную сістэму апавяшчэння

Беларусу адмовілі ў польскім грамадзянстве праз дробны штраф чатырохгадовай даўніны34

Музеі Янкі Купалы і Якуба Коласа могуць пазбавіць самастойнасці. Чым гэта пагражае?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні25

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць