АРР «Дзедзіч» запрашае маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі да ўдзелу ў добраахвотніцкім летніку
Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сяброў «Дзедзіча» быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. Ужо 4 гады паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.
Актыўных і пазітыўных маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі запрашаем далучыцца да працы ў летніку, каб надалей стаць ганаровымі і заўсёды жаданымі гасцямі «Еўрапейскага дома».
Як усё будзе адбывацца?
З 23 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екта
Летнік— працы на аб’екце 3–4 гадзіны ў дзень;«Залессе-2013» — гэта:
— сустрэчы з вядомымі творчымі асобамі;
— канцэрт з удзелам Піта Паўлава — аднаго з пачынальнікаў беларускага року;
— вандроўка ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім касцёлам);
— вандроўка ў Ставы (святая крыніца);
—
— вечаровы Open Air;
— дэбаты;
— прыемныя размовы.
Каб трапіць на летнік, трэба:
— быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;
— запоўніць
— прыехаць і застацца ў ганаровай кнізе сябрам «Дома еўрапейскіх сустрэч» назаўжды.
Арганізатары летніка забяспечваюць праезд з Брэста і назад, размяшчэнне (у намётах або ў доме), харчаванне.
Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца да 15 ліпеня на электронную скрыню [email protected].
Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: (029) 724-21-16, (029) 660-57-41 (Дзмітрый).
Каментары