З Брэста ў Ковель па пацярпелых ва Украіне беларускіх дзяцей выехалі пяць «хуткіх»
Адзін рэанімабіль, 4 «хуткіх» і аўтобус турфірмы ТАА «Кампанія Белфрэш» выехалі 12 ліпеня са Брэста па пацярпелых у ДТЗ ва Украіне беларусаў. Калона адправілася з Брэста ў 9.30,паведаміла начальнік упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Святлана Крапівіна.
У Ковельскай бальніцы Валынскай вобласці знаходзяцца 25 пацярпелых беларусаў -18 дзяцей і 7 дарослых.
«Учора ўвечары ў дзіцячую абласную бальніцу была дастаўлена адна з пацярпелых дзяўчынак. Яе стан сёння палепшыўся.Пяць чалавек маюць патрэбу ў перавозцы у санітарным транспарце ў ляжачым становішчы, — паведаміла Святлана Крапівіна. — У 19 з шпіталізаваных хворых — удары і невялікія раненні, што дазваляе даставіць іх у Беларусь у аўтобусе ў суправаджэнні медперсаналу і псіхолагаў».
Сярод ляжачых хворых адна жанчына (1986 г.н.), два хлопчыкі (1997 і 1999 г.н.) і 4 дзяўчынкі (2001, 1996,1998 і 1999). У іх чэрапна-мазгавыя траўмы і іншыя пашкоджанні.
Каментары