Міхалкоў: Прыгоннае права — гэта мудрасць народа і патрыятызм
Рэжысёр, старшыня Саюза кінематаграфістаў Расіі Мікіта Міхалкоў распавёў украінскім журналістам пра свае творчыя планы. Ён плануе зняць гістарычны фільм пра прыгон, на што з бюджэту ўжо выдаткавана трыста мільёнаў рублёў.
«Бальшавікі зрабілі рэч страшную; яны сцерлі з памяці народа нашу культурную спадчыну, успаміны пра ўсё тое добрае і светлае, што было ў рускім народзе, у тым ліку памяць аб прыгоне. Аднавіць гістарычную праўду — наша задача», — цытуе рэжысёра сайт censor.net.ua.
Міхалкоў нагадаў пра выбітную духоўнасць расейскіх сялян, асабліва падкрэсліўшы любоў рускага чалавека да «цвёрдай рукі»:«З падачы бальшавікоў цяпер у Расіі думаюць, што прыгоннае права было чымсьці накшталт паўночнаамерыканскага рабства. Але гэта былі зусім не адносіны раба і гаспадара, а сыноў і бацькі. Многія сяляне не хацелі ніякай „свабоды“.
Так, часам памешчык лупцаваў селяніна; дык і бацька ж лупцуе сваё непаслухмянае дзіця».
Рэжысёр распавёў таксама пра сапраўдную, на яго думку, сутнасць прыгоннага права: «Прыгон — гэта патрыятызм, замацаваны на паперы. Чалавек быў звязаны са сваёй
«Братцы, дык вы, што ж думаеце, нашы продкі дурнямі былі?».
«Я вельмі рады, што Пуцін зараз адраджае нашу гістарычную памяць», —сказаў рэжысёр. На яго думку, Закон аб прапісцы, нядаўна зноў прыняты ў Расіі, «гэта менавіта тое, чаго не хапае расійскаму народу, які адарваны ад каранёў, ад зямлі».
У Беларусі, у адрозненні ад Расіі, прапіска ніколі не адмянялася, хоць і называецца яна цяпер «рэгістрацыяй па месцы жыхарства».
Каментары