Улада11

Мінгарвыканкам адмовіў незалежнаму прафсаюзу ў правядзенні пікета

Мінскі гарвыканкам адмовіў Беларускаму незалежнаму прафсаюзу (БНП) у правядзенні 20 ліпеня пікета супраць паправак у пенсійнае заканадаўства. Афіцыйнае паведамленне за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі кіраўніцтва прафсаюза атрымала 16 ліпеня, паведамляе прэс-служба БНП.

Прафсаюзныя актывісты планавалі правесці пікет у сталічным парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці ўнясення паправак у закон «Аб прафесійным пенсійным страхаванні», якія, паводле іх меркавання, знялі б абмежаванні на памер пенсійных выплат у некаторых выпадках. Акрамя таго, БНП хацеў паказаць сваё негатыўнае стаўленне да шэрагу паправак у Працоўны кодэкс, прынятых 17 мая ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў.

Мінгарвыканкам аргументаваў сваю адмову тым, што «ў згаданы час на тэрыторыі парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка запланавана правядзенне іншага мерапрыемства». Па аналагічнай прычыне, заўважылі ў прэс-службе прафсаюза, БНП і раней адмаўлялі ў правядзенні шэрагу акцый пратэсту ў іншых гарадах Беларусі.

На рашэнне гарадскіх улад таксама паўплывала тое, што ўказаныя ў заяўцы «меры па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавага мерапрыемства, а таксама меры, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем, не апісаныя дакладна».

Кіраўніцтва незалежнага прафсаюза ахарактарызавала адказ Мінгарвыканкама як «фармальную адпіску органаў улады і кіравання». «Заўтра пашыраным складам мы прымем рашэнне зыходзячы з гэтага адказу, якія захады будзем рабіць для абароны інтарэсаў нашых членаў прафсаюза», — прыводзіць прэс-служба выказванне старшыні БНП Мікалая Зіміна.

Незалежны прафсаюз гарнякоў Беларусі (НПГБ) быў утвораны ў кастрычніку 1991 года, а праз два гады перайменаваны ў Беларускі незалежны прафсаюз (гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў. З 1993 года БНП з’яўляецца суб’ектам асацыяцыі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. Гэты прафсаюз таксама ўваходзіць у Міжнародную федэрацыю прафсаюзаў работнікаў хімічнай і горназдабыўной прамысловасці і іншых галін (ICEM).

Сёння БНП з’яўляецца найбуйнейшым аб’яднаннем незалежнага рабочага руху ў Беларусі, налічваючы каля 7 тысяч членаў на такіх прадпрыемствах, як «Беларуськалій» (Салігорск), Мазырскі НПЗ, «Нафтан» (Наваполацк), «Гродна Азот», «Белшына» (Бабруйск) і ў іншых арганізацыях.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах9

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Усе навіны →
Усе навіны

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі2

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца6

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы7

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця1

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв32

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах9

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць