Грамадства33

Барысаўцы скардзяцца, што ім забаранілі прадаваць дамы — іх збіраюцца зносіць і будаваць шматпавярховікі

Жыхары барысаўскай вуліцы Рабочы Хімік кажуць, што ўчасткі ўжо абмералі і сказалі, што прыватны сектар пойдзе пад знос. Але ў чыноўнікаў іншая версія.

«Сказалі, дамы будуць зносіць»: жыхары вуліцы Працачны Хімік у Барысаве занепакоены чуткамі аб будоўлі
Фота: «Мінская праўда»

На вуліцы Рабочы Хімік захаваўся невялікі прыватны сектар з некалькіх двароў. Апошнія тыдні мясцовыя актыўна абмяркоўваюць чуткі: дамы хутка будуць зносіць, а на іх месцы пабудуюць шматпавярховікі.

Пад гэтую справу ўладальнікам дамоў нават забаранілі іх прадаваць.

«У нас тут усяго пяць-шэсць двароў. Я ўжо думала прадаць дом — ён бацькоўскі. Мама тут жыла, я за ёй даглядала. Пасля яе смерці ўступіла ў спадчыну.

А цяпер, калі вырашыла прадаць, прыйшлі спецыялісты (хто менавіта, не запомніла), замералі ўчастак і сказалі, што дамы будуць зносіць. Я пажылы чалавек, мне б ведаць, што будзе далей. А ніхто нічога не тлумачыць», — расказала мясцовая жыхарка «Мінскай праўдзе».

Яе суседка кажа, што спрабавала арганізаваць зварот да ўладаў.

«Мы пайшлі да ўсіх суседзяў, пыталіся, што рабіць. Хтосьці кажа — трэба пісаць у выканкам, а хтосьці ўвогуле раіць здымаць відэа і выкладваць у TikTok. Але мы ж не блогеры, у нас унукаў няма, самі не ўмеем», — паскардзілася жанчына.

У Барысаўскім райвыканкаме заяўляюць, што прадаваць дамы нікому не забаранялі. Але прызналі, што прыватны сектар плануюць знесці.

«У гэтым мікрараёне сапраўды распрацаваная горадабудаўнічая дакументацыя. Яна прадугледжвае будаўніцтва шматкватэрнага жылля і аб'ектаў грамадскага прызначэння. Але тэрміны рэалізацыі пакуль не вызначаныя. І самае галоўнае — ніякіх забаронаў на продаж дамоў на вуліцы Рабочы Хімік няма і быць не можа», — заявіла начальніца аддзела архітэктуры і будаўніцтва Наталля Пушнова.

Каментары3

  • dfdf
    18.08.2025
    При капитализме застройщик был бы вынужден ВЫКУПАТЬ эти дома и землю по цене которая устроит владельца. При нашем "справедливом строе", отсутствии частной собственности просто ЗАБЕРУТ... Люди покупающие участки за десятки или даже сотни тыщ -вы чем думаете??? Или думаете что вас, именно вас это не коснется??? А вдруг инвестпроект типа "вЕЛИКОГО камня"???
  • Американский капитализм
    18.08.2025
    dfdf, Ага, особенно землю в каком-нибудь пригороде Нью-Йорка, которую никто купит не может, а только получить в аренду под ссуду покупки дома. Как только денюжки закончиваются, прихватило, потерял работу, или пора на тот свет, а завещать некому или нет желания бывшей женушки стерве устраиват красивую жизнь, выносят вместе с монатками под руки или вперед ногами с полной конфискацией всего, в зависимости от состояния ходить.
  • .
    18.08.2025
    Калі быў абмер, значыць, хутка можа прыйсці рашэнне аб адабранні зямельнага ўчастка, пасля якога сапраўды немагчыма яго прадаць. Можна толькі пагадзіцца на прапануемую замену - іншы ўчастак або кватэру.

    Увогуле цяжка верыць версіі ад прапагандысцкага СМІ, якое пераказвае словы чыноўніка. Могуць перадаць не ўсё або не так.
    Даслоўны пераказ гэтых версій беларускімі апазіцыйнымі СМІ таксама стварае цяжкае ўражанне. Прапаганда і дзяржаўная хлусня не толькі ў палітычных справах, а і вось у такіх - маёмасных, горадабудаўнічых.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый67

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Усе навіны →
Усе навіны

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму4

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі7

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне8

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў4

Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай4

Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію17

Скандальныя катлеты з грузінскай крамы аказаліся сапраўды беларускімі. «Дзюбаў, лап і хвастоў» унутры не знайшлі5

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне14

У Баранавічах у снежні зацвіла шыпшына ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый67

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць