Культура44

Стол Караткевіча будзе стаяць у кнігарні «Логвінаў»

Пра жаданне аддаць стол класіка беларускай літаратуры ў «добрыя рукі» літаратар і мастак Адам Глобус пісаў у сваім «ЖЖ».

Паведамленне з’явілася пры канцы ліпеня, і гаспадар знайшоўся даволі хутка. Адам Глобус атрымаў шмат прапановаў, у асноўным індывідуальных, быў і ліст ад Аршанскага музея. Аднак наш суразмоўца не хацеў, каб стол Караткевіча і далей стаяў у кагосьці дома або паехаў у правінцыю.

Аргумент першы: яго мусяць бачыць як мага больш людзей. Аргумент другі: большасць твораў за ім (у тым ліку «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні») напісаныя ў Мінску. Да таго ж, дадае спадар Глобус, Аршанскі музей Караткевіча ўжо атрымаў ад яго нямала рэчаў, у тым ліку кніг з аўтографамі (іх перадаў пісьменнік Уладзімір Арлоў).

Цікава, што ні Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, ні Літаратурны музей Максіма Багдановіча на прапанову не адрэагавалі. Магчыма, бо ў абодвух цяпер рамонт.

Былі ідэі аддаць стол адной са сталічных школаў. Але перамагла прапанова перакладчыцы і літаратаркі Марыйкі Мартысевіч: у верасні каштоўны экспанат пераедзе ў кнігарню «ЛогвінаЎ», якая месціцца ў галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а). «Туды прыходзіць шмат людзей, і нарэшце кнігарня і галерэя будуць мець нейкую сакральную рэч, звязаную з беларускаю літаратураю», — патлумачыў Адам Глобус.

Стол захоўваўся на лецішчы бацькоў спадара Глобуса. За ім Уладзімір Караткевіч напісаў усе свае асноўныя творы. «Толькі пры канцы жыцця Валянціна Браніславаўна купіла мужу новы вялікі стол. Выкінуць стары было шкада. Караткевічы папрасілі забраць стол на нашую дачу», — распавёў Адам Глобус і дадаў, што свае дзённікі пісаў тут і ягоны бацька — пісьменнік Вячаслаў Адамчык.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць