Культура

Новая акцыя Arche: тры літаратурна-краіназнаўчыя нумары

У рамках чарговай акцыі часопіс Arche прапануе набыць па зніжаных цэнах камплект тоўстых нумароў літаратурна-краіназнаўчай тэматыкі: «Беларусы ў Варшаве» (№4 за 2010 год), «Уяўляючы Балканы» (№4 за 2011 год), «Аўстрыя: ад імперыі да нацыі» (№9 за 2011 год). Складальнікі зрабілі спробу прадставіць беларускаму чытачу наколькі магчыма шырокую і рэпрэзентатыўную палітру гісторыі, культуры і штодзённага жыцця шэрагу еўрапейскіх краін, не забываючыся і пра звязаны з імі беларускі фактар.

Нумар «Беларусы ў Варшаве» (агульны аб’ём 586 старонак), фактычна мае больш шырокі змест дзеля таго, што беларуская прысутнасць у Варшаве вядзе сваю гісторыю з даўніх часоў і праяўлялася ў розных, часам зусім нечаканых аспектах.

З матэрыялаў гэтага нумара звяртае на сябе ўвагу праца польскай даследчыцы Агаты Тушынскай «Рускія ў Варшаве», прысвечанае расійскай прысутнасці ў цяперашняй польскай сталіцы ў ХІХ — пачатку ХХ ст. Аўтарка паказвае разнастайныя бакі тагачаснай акупацыйнай рэчаіснасці не зусім стандартным чынам, пабудаваўшы сваё даследаванне ў форме кароткіх нарысаў пра асобныя, найбольш цікавыя з яе пункту гледжання сюжэты і з’явы. У выніку вымалёўваецца цікавы вобраз гарадской штодзённасці, пры якім на звыклыя, усталяваныя стагоддзямі формы існавання накладаюцца новыя рысы і з’явы, якія навязваліся мясцоваму насельніцтву акупантамі.

Сярод іншых тэкстаў, уключаных у нумар — пераклад на беларускую мову знакамітай «Лялькі» Баляслава Пруса, даследаванне Міколы Хаўстовіча пра першы беларускі лемантар, выдадзены ў Варшаве ў 1862 г. (з перадрукоўкай ягонага тэксту), біяграфічныя артыкулы Мікалая Хмяльніцкага пра паэта Адама Плуга і Міраслава Янковяка пра навукоўца Яўхіма Карскага, і многае іншае.

Нумар «Уяўляючы Балканы» (агульны аб’ём 634 старонкі) складаюць навуковыя, публіцыстычныя, літаратурныя творы, у якіх адлюстроўваецца гісторыя і сучаснасць амаль усіх самабытных краін, якія месцяцца на Балканскім паўвостраве: Сербіі, Харватыі, Балгарыі, Румыніі, Славеніі, Македоніі, Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі.
Пры гэтым адначасова прадстаўлены як погляд знутры (пераклады тэкстаў розных мясцовых аўтараў), так і погляд старонніх назіральнікаў (тэксты іншаземных інтэлектуалаў — беларускіх, польскіх, амерыканскіх, брытанскіх і інш.).

Нарэшце, у нумары «Аўстрыя: ад імперыі да нацыі» (агульны аб’ём 455 старонак), які таксама складаецца з разнапланавых тэкстаў розных жанраў, паказана развіццё аўстрыйскай дзяржавы, свядомасці, мастацтва, літаратуры ў вельмі драматычны прамежак часу — прыблізна за апошнія 100 гадоў.
Таму ў нумары прысутнічаюць творы і класічных аўтараў першай паловы ХХ ст., і майстроў слова ды мысляроў, якія набылі вядомасць пасля Другой сусветнай вайны, і сучасных папулярных аўтараў. Асобная рубрыка пад назвай «Беларуская Аўстрыя» прысвечана розным аспектам беларуска-аўстрыйскіх сувязяў.

Камплект з трох нумароў можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]. Цана — 99 тыс. рублёў (кошт дастаўкі — уключаны).

Акцыя працягнецца да 18 жніўня.

Замаўляючы выданні, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Краіназнаўчыя нумары», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць