Грамадства3737

Светлагорац зняў ролік пра катэдж старшыні райвыканкама. Міліцыя забрала камп'ютар

Міліцыя канфіскавала камп’ютар у светлагорскага блогера і грамадскага актывіста Генадзя Жулегі.

Камп’ютар быў канфіскаваны падчас агляду кватэры актывіста, праведзенага 17 жніўня з санкцыі пракурора.

Жулега 6 жніўня зняў відэа пра дом старшыні Светлагорскага райвыканкама і размясціў яго на сваіх старонках у сацыяльных сетках. Пасля гэтага хтосьці размясціў ролік на некалькіх сайтах навін, паведаміў актывіст.

Ён і раней здымаў ролікі пра жыццё ў райцэнтры, нявырашаныя сацыяльныя праблемы горада, да прыкладу, пра адсутнасць святлафораў, пра запусценне ў мясцовым парку, разбітыя дарогі.

«Дом старшыні райвыканкама я здымаў, не адмаўляю. На ўсе пытанні, на ўсе нявырашаныя праблемы ў горадзе ўлады адказваюць: няма грошай. Я гэтым ролікам паказаў, што грошы ёсць, толькі вось расходуюцца яны на будаўніцтва дамоў для начальства, а не на вырашэнне праблем грамадзян», — растлумачыў блогер.

Міліцыя прыйшла з пастановай аб правядзенні агляду жылля. «Міліцыянеры мне растлумачылі, што жонка старшыні райвыканкама напісала на мяне заяву, маўляў ролікам, размешчаным у інтэрнэце, я зняславіў гонар і годнасць яе сям’і, а інфармацыя на відэа мае паклёпніцкі характар. Я лічу, што паклёпу, гэта значыць заведама непраўдзівай інфармацыі, у роліку няма», — сказаў Жулега.

З пастановы міліцыі таксама вынікае, што жонка старшыні райвыканкама просіць прыцягнуць актывіста да ўстаноўленай законам адказнасці.

Паводле папярэдніх звестак, крымінальная справа ў дачыненні да блогера не распачыналася і не складаўся пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Міліцыянеры паведамілі Жулегу, што яго камп’ютар будуць правяраць, а потым будзе вырашацца пытанне аб прыцягненні яго да адказнасці.

Каментары37

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў44

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

Трамп: План па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў5

Беларускі бензін хлынуў у Расію: біржавыя пастаўкі растуць рэкорднымі тэмпамі5

У Мінску тратуарная плітка правалілася пад жанчынай. Пенсіянерка апынулася пад зямлёй амаль па пояс

У «Еўрагандлі» змяніўся гендырэктар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць