Свет11

«Белгарадскі стралок» атрымаў пажыццёвае

У Белгарадзе (Расія) суд прызнаў Сяргея Памазуна вінаватым у забойстве шасці чалавек у цэнтры горада і асудзіў яго да пажыццёвага зняволення, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Суд палічыў яго віну цалкам даказанай і не знайшоў падставаў для змякчэння прысуду.

Судовыя паседжанні ішлі пад узмоцненай аховай, а сваякоў пацярпелых і прадстаўнікоў СМІ было столькі, што прыйшлося арганізаваць відэатрансляцыю ў суседнім памяшканні.

Падчас абвяшчэння прысуду суддзя падкрэсліў, што Памазун цалкам прызнаў сваю віну.

«Памазун здзейсніў забойства агульнанебяспечным спосабам, з хуліганскіх памкненняў, крадзеж зброі і боепрыпасаў, замах на жыццё супрацоўніка паліцыі», — цытуе прысуд рапс.

Суддзя таксама пералічыў папярэднія судзімасці абвінавачанага, якія сталі абцяжваючымі абставінамі пры выбары пакарання. Паомазуна ўжо чатыры разы судзілі за крадзяжы, і ён ужо адседзеў у калоніях у сем гадоў.

Нагадаем, што 22 красавіка 31-гадовы Сяргей Памазун застрэліў шэсць чалавек у Белгарадзе. Ён скраў у свайго бацькі агнястрэльную зброю і аўтамабіль BMW X5.

Пасля гэтага ён прыехаў у краму «Паляванне», дзе забіў дваіх прадаўцоў і аднаго наведніка. Ён таксама забраў з крамы зброю, пасля чаго выйшаў на вуліцу і застрэліў яшчэ траіх чалавек, сярод якіх былі дзве школьніцы 14 і 16 гадоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць