Грамадства44

У незалежным прафсаюзе? Прэміі не атрымалі

У Бабруйску дзесяці актывістам Свабоднага прафсаюзу Беларускага, якія працуюць на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, суд адмовіў у разглядзе іхнага пазову супраць адміністрацыі прадпрыемства. Ім ня выплацілі прэміі — адрозна ад сяброў афіцыйных прафсаюзаў.

У судзе актывісты вінавацілі кіраўніцтва заводу ў дыскрымінацыі паводле прафсаюзнай прыналежнасьці, паведамляе радыё «Свабода».

Пра такі ўціск заяўляюць і іншыя прафсаюзныя актывісты, якія працуюць на прадпрыемствах рэгіёну і спрабуюць зарэгістраваць новыя суполкі.

Пасьля трох пасяджэньняў суд пастанавіў, што пазоў працаўнікоў заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў ня варты разгляду.

Паводле судзьдзі Тамары Карпоўскай, сябры суполкі Свабоднага прафсаюзу павінны былі спачатку высьветліць адносіны з адміністрацыяй прадпрыемства на заводзкай камісіі па вырашэньні працоўных спрэчак.

Старшыня суполкі Міхаіл Кавалькоў з пазыцыяй суду ня згодны, хоць і прызнае, што іншага рашэньня ад судзьдзі Карпоўскай не чакаў.

Ён заяўляе, што працаўнікі зьвярталіся ў камісію з адпаведнымі скаргамі, але безвынікова: «Калі б суд пастанавіў задаволіць патрабаваньні пазоўнікаў, то быў бы прызнаны факт дыскрымінацыі паводле прафсаюзнай прыналежнасьці. Патрабаваньні ў пазове законныя.

Пазоўнікі называлі прозьвішчы кіраўнікоў цэхаў, якія тлумачылі, што прэміяў ня выплацілі, бо працаўнікі ў Свабодным прафсаюзе Беларускім».

Прадстаўнікі адміністрацыі на судзе заяўлялі, што скаргаў ад працаўнікоў цэху № 2 з прычыны нявыплаты ім прэміі на разгляд камісіі па працоўных спрэчках не паступала. У прадстаўленых жа суду дакумэнтах, як сьцьвярджае Кавалькоў, ён угледзеў падробкі подпісаў.

Суд, паводле актывіста, не адрэагаваў на ягоныя пярэчаньні. Прафсаюзны лідэр заяўляе, што ягоныя калегі абскардзяць пастанову бабруйскага суду ў абласным судзе.

Тамсама ў Бабруйску, на вядомай «Белшыне» зарэгістраваная суполка Беларускага незалежнага прафсаюзу. Зьвесткі пра канфлікты сяброў гэтага прафсаюзу з адміністрацыяй найвялікшага ў горадзе прадпрыемства трапляюць у прэсу рэдка.

«Чалавек дваццаць ёсьць у нашым прафсаюзе. І адміністрацыя не чапае старых гэтых. А вось няхай паспрабуе да нас прыйсьці новы, то на яго кідаюць увесь адміністрацыйны рэсурс.

Цкаваць пачынаюць. Навошта ім гэты незалежны прафсаюз? Каб ён працоўных бараніў? Заробкі патрабаваў, каб павышалі? Мы для іх пагроза. Мы ж не ў нагу з усімі крочым. У нас ніякага сацыяльнага партнэрства няма», — тлумачыць сытуацыю зь незалежным прафсаюзам на «Белшыне» адзін зь яго актывістаў.

Спробы зарэгістраваць новыя суполкі на прадпрыемствах у рэгіёне вынікаў не даюць. Тыя, што ёсьць па-за прахаднымі, дзейнічаюць напаўлегальна, як юрыдычныя прыёмныя.

У Бабруйску больш за паўгода спрабуе зарэгістраваць суполку актывістка прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Галіна Сьмірнова. Часам хто-небудзь наважваецца даць памяшканьне пад юрыдычны адрас «пярвічкі», але назаўтра адмаўляе.

«Ня хочуць улады, каб людзі былі юрыдычна пісьменнымі. Сваімі кансультацыямі людзі атрымліваюць усьведамленьне, як ім дзейнічаць у сябе на працы. Нашых людзей заціскаюць з усіх бакоў так, каб яны не маглі таргануцца нават».

Старшыня Прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч зазначае, што на Магілёўшчыне мясцовыя ўлады робяць усё, каб ня даць магчымасьці легалізаваць дзейнасьць незалежных прафсаюзаў.

Ён прызнае, што ў гэтым выканаўчая вэртыкаль рэгіёну апярэджвае іншыя беларускія рэгіёны.

«Наўрад ці мясцовая ўлада робіць так сама па сабе. Даецца адмашка зьверху. Улада робіць усё такім чынам, каб кіраваць на прадпрыемствах ёй адной, а чалавек працоўны каб быў сам па сабе, ім тады лепей кіраваць.

Вельмі цяжка разьвіцца незалежным прафсаюзам. Але галоўнае, што ў людзей праходзіць хвароба, калі яны баяліся ўсяго і ўся.

Прыходзяць да нас людзі і ўступаюць у прафсаюзы. Цяпер самае галоўнае — скаардынаваць працу ўсіх арганізацыйных структураў прафсаюзу на Магілёўшчыне».

Каментары4

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі архітэктар пабываў у Стакгольме і застаўся ў поўным захапленні — не ад багацця, а ад прадуманасці і разнастайнасці19

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць