9 верасня памёр Пятро Гайдзенка — першы дырэктар ААТ «Інтэграл». Пятро Пятровіч быў заснавальнікам радыёэлектроннай галіны Беларусі, ініцыятарам стварэння Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі.
Працоўную дзейнасць Пятро Гайдзенка пачаў на Мінскім аўтамабільным заводзе ў 1949 годзе. У перыяд з 1959 да 1964 працаваў дырэктарам Мінскага электратэхнічнага завода, а з 1964 па 1993 год кіраваў найбуйнейшым у рэспубліцы Навукова-вытворчым аб’яднаннем «Інтэграл».
З 1993 года Пятро Пятровіч працаваў у Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі ў якасці намесніка старшыні і кіраўніка групы дарадцаў асацыяцыі.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары