Грамадства33

Адвакат: Аўтуховіч насамрэч парэзаў сябе, зараз ён адчувае сябе нармальна

Інфармацыя аб тым, што палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які адбывае пакаранне ў Гродзенскай турме № 1, прычыніў сабе цяжкія цялесныя пашкоджанні цалкам падцвердзілася, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Па словах адваката, Аўтуховіч нанёс сабе парэзы лязом у вобласці жывата, але цяпер адчувае сябе добра.

Палітвязень, як паведамлялася раней, абскардзіў вынесенае раней спагнанне пракурору Гродзенскай вобласці, аднак 24 верасня адміністрацыя папраўчай установы абвясціла яму адказ пракуратуры, у якім паведамляецца пра тое, што ягоная скарга перанакіравана ў Дэпартамент выканання пакаранняў.

У сувязі з чым пракуратура адмовілася правесці праверку — невядома, паколькі згодна з арт. 113 Крымінальна-выканаўчага кодэксу, асуджаны мае права абскардзіць рашэнне службовай асобы аб накладанні спагнання вышэйстаячай службовай асобе, пракурору ці ў суд.

Такім чынам, калі скарга Аўтуховічам была накіравана пракурору, ён і павінен быў праводзіць праверку, а не перанакіроўваць скаргу ў Дэпартамент.

Вядома таксама, што пададзеная дадатковая скарга пракурору Гродзенскай вобласці. Адказ пакуль не атрыманы.

Мікалаю Аўтуховічу 4 верасня паведамілі, што турэмным кантралёрам 27 жніўня на яго быў складзены рапарт за парушэнне правілаў унутранага распарадку папраўчай установы.

Прычынай для складання рапарту паслужыла тое, што нібыта 26 жніўня ён пасля адбою не знаходзіўся на сваім спальным месцы. Але палітвязень прынцыпова выконвае рэжым, паколькі праз тры тыдні ў дачыненні да яго павінны былі быць пагашаны ўсе спагнанні.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць5

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе1

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць