Здарэнні33

Рамана Менцюка ізноў злавілі п’яным за рулём

«Героя» нашумелага «жывога шчыта» 5-гадовай даўніны Рамана Менцюка зноў злавілі за п'янку, толькі ён цяпер у ДАІ не ідзе, хаваецца», — паведаміў на гарачую лінію Tut.by карыстальнік Ігар з Маладзечна.

«7 верасня каля 4 гадзін ночы ў Маладзечна інспектары ДПС ДАІ Мінскай вобласці спынілі Mitsubishi, якім кіраваў 33-гадовы мясцовы жыхар.

Вадзіцельскага пасведчання пры ім не было, знешні выгляд і паводзіны мужчыны прымусілі інспектараў выказаць здагадку, што кіроўца нецвярозы.

У выніку выявілася, што ўтрыманне алкаголю ў яго крыві склала 1,51 праміле, — паведаміў Аuto.tut.by прэс-сакратар УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Данільчанка.

„Так, затрыманы кіроўца — гэта Раман Мянцюк“, — пацвердзіў прадстаўнік абласной міліцыі.

2 сакавіка 2008 Раман Мянцюк і ягоная сяброўка Вольга ехалі на аўтамабілі бацькі Вольгі VW Golf.

Не маючы права кіравання, п’яны Мянцюк (1,31 праміле) сеў за руль, перавысіў хуткасць і не падпарадкаваўся загаду супрацоўніка ДПС Слуцкага раёна аб спыненні, пададзеным у населеным пункце Гарадзішча, што ў 15 км ад Слуцка.

Нарад ДАІ пачаў пераследаванне, перадаўшы калегам паведамленне пра кіроўцу-ўцекача.

На ўездзе ў Мінск супрацоўнікі ДАІ Кастрычніцкага раёна сталіцы выставілі на іх шляху „жывы шчыт“: яны загадалі кіроўцам аўтамабіляў Toyota Rav4, Honda Accord і BMW 525 з людзьмі (самаму малодшаму пасажыру было 3 гады) спыніць аўтамабілі ў палосах руху, не з'язджаючы на ўбочыну, а праз кароткі час у іх на вялікай хуткасці ўрэзаўся VW Golf, за рулём якога сядзеў Мянцюк.

За гэтыя дзеянні супрацоўнікі ДАІ былі прызнаныя вінаватымі па ч. 1 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) і прысуджаныя да 2 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай на 3 гады без права займаць пэўныя пасады на працягу трох гадоў.

Сам Мянцюк быў 28 кастрычніка таго ж года асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму і пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў.

У верасні 2012 года ён вызваліўся па амністыі, з гэтага моманту і стаў адлічацца 5-гадовы тэрмін пазбаўлення правоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць