Здарэнні33

Двух падпалкоўнікаў сталічнай міліцыі падазраюць у крадзяжы грошай у банку

Начальнік аддзела маральнасці і процідзеяння гандлю людзьмі Заводскага РУУС падпалкоўнік П., а таксама яго падначалены падпалкоўнік Г. падазраюцца ў саўдзеле ў крадзяжу сродкаў ЗАТ «Ідэя Банк».

Варта адзначыць, што толькі за апошнія тры месяцы праваахоўнымі органамі Мінска была заведзена ўжо больш за 5 крымінальных спраў па крадзяжы сродкаў ЗАТ «Ідэя банк». Гаворка ідзе аб атрыманні рознымі асобамі крэдытаў банка без намеру яго пасля аддаваць. Гэтыя дзеянні Следчы камітэт кваліфікуе як здзяйсненне па арт.209 Крымінальнага кодэкса Беларусі (махлярства). У асноўным у справах фігуруюць невялікія сумы ў раёне 4-7 мільёнаў рублёў, для атрымання якіх патрэбен мінімум дакументаў. Аднак чарговы факт крадзяжу сродкаў ЗАТ «Ідэя банк» выбіўся з агульнай каляіны не толькі сумай, але і суўдзелам у ім двух падпалкоўнікаў міліцыі.

Паводле дадзеных Следчага камітэта, спачатку крымінальная справа была заведзеная на 27-гадовую жанчыну і 28-гадовага мужчыну - жыхароў Мінска. Яны падазраюцца ў тым, што 10 і 16 ліпеня 2013 года ашуканскім шляхам завалодалі 19,4 мільёнамі рублёў, якія належаць ЗАТ «Ідэя Банк». Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя Следчым камітэтам па ч.2 арт.209 Крымінальнага кодэкса (махлярства, учыненае групай асоб).

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў Галоўным упраўленнем уласнай бяспекі (ГУУБ) МУС было ўстаноўлена, што, магчыма, хаўруснікамі злачынства з'яўляюцца начальнік аддзела Заводскага РУУС Мінска падпалкоўнік П. і аперупаўнаважаны гэтага ж аддзела падпалкоўнік міліцыі Г. У дачыненні да падпалкоўнікаў, адзін з якіх затрыманы, таксама заведзеная крымінальная справа. Вядзецца расследаванне.

Варта адзначыць, што зусім нядаўна сталічную міліцыю ўзрушыў буйны крымінальны скандал, калі была заведзеная крымінальная справа адразу на чатырох байцоў спецпадраздзялення АМАП. Яны падазраюцца ў здзяйсненні рабаванняў жыхароў сталіцы. Пры гэтым амапаўцы былі звольненыя кіраўніцтвам па пагадненні бакоў, каб захаваць чысціню мундзіра. Аднаму з падазраваных ўдалося схавацца - ён цяпер знаходзіцца ў вышуку.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў46

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ліндсі Вон расказала, як яе нагу выратавалі ад ампутацыі

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»5

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся8

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

У Мінску затрымалі 55 супрацоўнікаў махлярскіх call-цэнтраў7

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае32

Квадратны метр у «Мінск-Свеце» ўжо перавысіў $2400. Што там прадаецца?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў46

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць