Былы праваахоўнік атрымаў 2,5 года пазбаўлення волі.
Трагедыя адбылася сёлета позна ўвечары 29 чэрвеня на выездзе з горада. Аўтамабіль БМВ на шалёнай хуткасці збіў чалавека на пешаходным пераходзе. Кіроўца, не спыняючыся, з'ехаў ў бок Мінска. 48-гадовая жанчына памерла на месцы.
Аднак на наступны дзень мужчына сам з'явіўся ў ДАІ з пакаяннем.
На яго пачалі дзве крымінальныя справы — «Парушэнне Правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека» і «Пакіданне ў небяспецы».
Паводле інфармацыі партала «Рэальны Брэст», затрыманы мужчына быў афіцэрам міліцыі.
Суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў яго на два з паловай гады пазбаўлення волі. Прысуд ужо набыў законную моц.
Каментары