Грамадства44

Арыштаваны наклад газэты «Товарищ»

Сёньня раніцай ў рэдакцыю недзяржаўнай газэты «Товарищ» завіталі супрацоўнікі Ленінскага РУУСу і АМАПу

Сёньня раніцай ў рэдакцыю недзяржаўнай газэты «Товарищ» завіталі супрацоўнікі Ленінскага РУУСу і АМАПу.

«Міліцыя зьявілася фактычна адразу, як у рэдакцыю трапіў новы нумар выданьня, – кажа намесьнік рэдактара «Товарища» Дзьмітры Яненка. Іх было чалавек дзесяць, яны паказалі нам паперы з дазволам на канфіскацыю накладу. Праваахоўныя органы зацікавіліся, ці сапраўды газэта друкуецца ў Смаленску. Кажуць, што пасьля праверкі наклад будзе вернуты нам назад. Усяго было канфіскавана каля 20 тысяч асобнікаў. Дарэчы, з матэряламі гэтага нумару ўжо можна пазнаміцца на сайце www.camarade.biz».

Гэты нумар «Товарища» фактычна цалкам прысьвечаны “Сацыяльнаму маршу” 4 лістапада, а таксама пікетам, які прызначаныя на 30 верасьня амаль ва ўсіх гарадах Беларусі.

«Лідэр ПКБ Сяргей Калякін наступным чынам камэнтуе арышт накладу «Товарища»: “Для мяне відавочна, што гэта робіцца з той мэтай, каб не дапусьціць масавых акцый апазыцыі гэтай восеньню. Каб меней людзей выйшлі на вуліцы 30 верасьня, 14 кастрычніка і 4 лістапада. Затрыманьне Валера Ўхналёва зьвяно з гэтага самага ланцуга. Перакананы, што наклад вернуць ужо ў панядзелак, бо ніякіх законных падставаў для канфіскацыі ў іх няма».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме3

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ2

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі14

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме3

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць