Грамадства1313

Някляеў не выключае датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў у 2014 г.

Лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў 12 лістапада наведаў Брэст, каб сустрэцца са сваімі прыхільнікамі.

Брэсцкія актывісты «Гавары праўду!» сабралі 1.122 подпісы за аднаўленне дзіцячага гарадка ў брэсцкім раёне Усход. Апошнім подпіс паставіў Уладзімір Някляеў, пасля чаго разам з брэсцкімі лідарамі кампаніі аднёс іх у гарвыканкам.

У другой палове дня Някляеў у рэдакцыі газеты «Брестский курьер» сустрэўся з актывам «Гавары праўду!» і журналістамі.

Палітык заявіў, што збіраецца ўзяць удзел у наступных прэзідэнцкіх выбарах. Разам з тым, калі б выбары адбыліся сёння, ён бы ў іх не ўдзельнічаў.

Паколькі на гэты час, паводле меркавання Някляева, апазіцыя да прэзідэнцкіх выбараў не гатовая.

«Трэба тэрмінова збіраць кангрэс дэмакратычных сіл і выпрацоўваць стратэгію дзеянняў на бліжэйшыя гады, — сказаў Някляеў. — Сёння гэта пытанне мы абмяркоўвалі ў Брэсце з Аляксандрам Мілінкевічам. Ні ў якім разе нельга дапусціць тых памылак, якія мы дапусцілі ў 2010 годзе».

Таксама лідар «Гавары праўду!» не выключыў пераносу прэзідэнцкіх выбараў з 2015 года на 2014 год. «Гэта можа быць выгадна Лукашэнку, — лічыць Някляеў.

— Але ў той жа час, калі ў краіне няма выбараў, то праз выбары памяняць сітуацыю ў краіне нельга. У гэтым выпадку ў нас ёсць два варыянты: рэвалюцыйны і эвалюцыйны, шляхам рэфармавання. Я за другі варыянт. Больш за палову чыноўнікаў разумеюць, што ў краіне трэба штосьці мяняць. І яны зробяць гэтыя крокі. Зробяць, калі будуць адчуваць, што ім за гэта не будзе пагражаць турма».

«Аслабленне пазіцый Лукашэнкі дае такім людзям шанс паказаць сябе і пачаць рэформы. Яны гэта адчулі на апошнім спектаклі ў выкананні Лукашэнкі зусім нядаўна. Яны ўбачылі, што гэты чалавек не ўсёмагутны, што ён стаміўся. Чыноўнікі ўсё бачаць, ведаюць, як да Лукашэнкі ставяцца ў свеце, яны добра разумеюць, што ўсё, што можна было выйграць з ім, яны ўжо выйгралі, і трэба шукаць новыя гульні», — перакананы апазіцыйны палітык.

У той жа час Някляеў прызнаў, што ў наменклатуры сіл і ўплыву больш, чым у апазіцыі.

«Нам не трэба прадстаўляць уладу як штосьці асобнае ад грамадства, улада — гэта частка нашага грамадства, і з імі не трэба размаўляць, як з ворагамі, як гэта робіць Лукашэнка. Многія чыноўнікі разумеюць, што скінуць адказнасць на аднаго Лукашэнку не выйдзе, таму яны ўжо думаюць пра змяненні ў краіне», — лічыць палітык.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні6

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай28

Мінчук дзве гадзіны дыктаваў махлярам коды з СМС, а потым здзівіўся, што ўсе яго грошы спісаліся2

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў2

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай10

«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной3

Пасажырскі цягнік уначы сутыкнуўся з дзікай жывёлай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні6

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць