Эканоміка2525

Бюджэт-2014: больш грошай на міліцыю і КДБ, менш — на адукацыю і культуру

Выдаткі на «Дажынкі» ўзраслі на 46%. Антарктычная праграма «пацяжэла» амаль на 2 мільярды, а «Замкам Беларусі» давядзецца зацягнуць «слуцкія паясы».

Усе лічбы — у тысячах рублёў.

12 снежня палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла бюджэт на 2014 год. Абмеркаванне дакумента ў 700 старонак заняло менш за 2 гадзіны. А за некалькі гадзінаў да гэтага праект дакумента атрымала Еўрарадыё.

Бюджэт на 2014 год плануецца бездэфіцытным. Выдаткі супадаюць з прыбыткамі і складаюць 128,5 трыльёна — гэта на 7,2 трыльёна больш, чым было запланавана летась. Параўнаем выдаткі на найбольш цікавыя артыкулы бюджэту-2014 з мінулымі бюджэтамі.

Фінансаванне КДБ і МУС павялічваецца на 23% і на 21% адпаведна. Прычым КДБ за два гады «падаражэў» беларусам амаль удвая! Цікава, чаму: ніякіх дэвальвацый ні ў 2012, ні ў 2013 годзе не было…

Пашанцавала і дзяржаўным журналістам. Выдаткі на аплату іх працы не скараціліся, а нават крыху ўзраслі. Што праўда, ільвіную долю ад 676 млрд забіраюць тэлевізійшчыкі.

Амаль на два мільярды больш, чым летась, Беларусь укладзе ў пакарэнне Антарктыды. Было 4,72 млрд, стала 6,52! А вось іншай дзяржпраграме — «Замкі Беларусі» — не пашанцавала: у 2014 годзе яна будзе скарочаная на 1 мільярд рублёў: было 2,5 млрд, стала 1,42 мільярда. Затое амаль 2 мільярда на «Слуцкія паясы». Выдаткі на культуру ў бюджэце-2014 скарачаюцца аж на 150 млрд!

Скарачэнне, хаця і нязначнае, закранула адукацыю. На яе ў бюджэце на наступны год прадугледжваецца 6,599 млрд замест 6,636 млрд летась.

Перад другім чытаннем (якое пройдзе ці ў наступны панядзелак, ці 20 снежня, падчас заключнага пасяджэння трэцяй сесіі) Палата прадстаўнікоў можа прапанаваць Мінфіну «падправіць» бюджэт. Напрыклад, адзін з дэпутатаў прапанаваў усё ж не ўводзіць «аўтамабільны» збор, а сродкі на рамонт дарог атрымаць ад больш імклівага падвышэння цэнаў на паліва. Маўляў, хто ездзіць больш — той няхай і плаціць больш.

Гэтыя і іншыя папраўкі могуць паўплываць як на прыбыткі бюджэту-2014 увогуле, так і на асобныя артыкулы. Верагодна, сёлетні бюджэт будзе падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам у апошнія дні года, як і бюджэт-2012 — наступны пасля цяжкага, «дэвальвацыйнага» 2011 года.

Апытанка

Каментары25

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць