Акрамя глобуса ў Палац Незалежнасці купляюць і падлогавы гадзіннік
Набытак аплачваюць з мясцовага бюджэту. Замоўцам выступае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва (УКБ) Мінгарвыканкама.
Акрамя закупак вялікага глобуса ў новы Палац Незалежнасці Мінгарвыканкам замаўляе яшчэ і гадзіннік падлогавы.
Памеры гадзінніка — 400 х 300 х 2000 мм. Кошт не ўказваецца.
«Яшчэ не ведаем, колькі будзе каштаваць гэты гадзіннік. Мо яшчэ нічога не будзе», — адказваюць замоўцы інтэр’ернага гадзінніка.
Чыноўнікі ўдакладняюць, што гадзіннік (як і вялізны глобус) купляюць для новазбудаванага Палаца Незалежнасці на праспекце Пераможцаў.
Пакуль ніводнай прапановы ні на глобус, ні на гадзіннік ва УКБ Мінгарвыканкама не паступала.
Каментары