Каханне і сэкс44

Як з дапамогай фота дапамагчы блізкім — кранальны праект фатографа з Нью-Ёрка

Фатограф з Нью-Ёрка Боб Кэры ўпершыню зрабіў свае прыгожыя і дзіўныя здымкі некалькі гадоў таму пасля таго, як у яго жонкі Лінды быў дыягнаставаны рак грудзей, піша bigpicture.ru.

Паводле яго слоў, ён хацеў дапамагчы жонцы справіцца з выпрабаваннем: «Калі Лінда пойдзе на лячэнне, яна захопіць з сабой фатаграфіі на сваім тэлефоне — і будзе разам з іншымі жанчынамі глядзець на іх і смяяцца».

Боб падарожнічае па Амерыцы і робіць аўтапартрэты ў ружовай балетнай пачцы.

Колькасць пазітыўных водгукаў і выздараўленне жонкі прымусілі Боба задумацца пра тое, каб працягваць рабіць здымкі. Ідэя атрымала назву http://www.thetutuproject.com/Tutu Project і развівалася ў выглядзе так званага «віруснага» праекту. Так, цяпер у суполкі, прысвечанай праекту, на Facebook 78 тысяч падпісантаў.

Боб таксама публікуе каляндар са здымкамі, які можна набыць на афіцыйным сайце праекта.

Усе атрыманыя за яго грошы ідуць на рахункі Фонду Кэры, які дапамагае жанчынам з дыягназам «рак малочнай залозы», а таксама тым, хто перамог хваробу, і членам іх сем'яў.

«Рак навучыў нас, што жыццё добрае, але мець з ім справу бывае няпроста, — тлумачыць Кэры, — І часам самае лепшае, і нават адзінае, што мы можам зрабіць, каб пратрымацца яшчэ адзін дзень — гэта смяяцца над сабой і падзяліцца смехам з іншымі».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка70

Меркаванніабмяркоўвайце!70

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

Армія М'янмы вызваліла 2198 чалавек з махлярскай скам-фабрыкі KK Park4

Улады Тайланда асцерагаюцца зніжэння турпатоку з-за забойства беларускі2

Што трэба было куратару з КДБ ад Ліцэя БДУ да 2020 года?2

У ДАІ расказалі пра вынікі праверак на запраўках пасля абурэння Лукашэнкі2

22‑гадовая беларуска жыве ў Новай Зеландыі і расказвае, як яно19

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка70

Меркаванніабмяркоўвайце!70

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць