Грамадства1919

Расіяне паставілі 260 дзвярэй з пазалотай у Палацы Незалежнасці ў Мінску

Інфармацыя пра нядаўна пабудаваную рэзідэнцыю кіраўніка Беларусі пад назвай Палац Незалежнасці даходзіць адрывіста. Цэласнае ўражанне пра аб'ект атрымаць пакуль праблематычна — абяцаныя экскурсіі для звычайных грамадзян і журналістаў яшчэ не наладжаныя. Некаторыя падрабязнасці маштабнай будоўлі ўдалося даведацца дзякуючы расійскай кампаніі «Янтарная прядь — паркет», якая клала паркет і ставіла дзверы ў Палацы Незалежнасці.

Падмаскоўная кампанія здавала працы пад ключ, г.зн прымала ўдзел у распрацоўцы, вытворчасці і мантажы мастацкага паркету і дзвярэй.

Агульная плошча паркетных работ склала 3600 кв. м.

Паводле звестак кампаніі, у Палацы Незалежнасці мноства пакояў і залаў, «толькі на першым паверсе не менш за 45 памяшканняў».

У рэзідэнцыі знаходзяцца вялікая і малая банкетныя залы, універсальная зала, зала для ўрачыстых мерапрыемстваў і афіцыйных сустрэч, прэс-цэнтр, памяшканні для правядзення перамоў і нарадаў, а таксама зала для узнагароджанняў.

Паводле ацэнак экспертаў, кошт кладкі мастацкага паркету падобнага на паказаны на фатаздымках, можа вар'іравацца ад 300 да 2000 даляраў за квадратны метр (сюды ўключана цана саміх матэрыялаў і работ па ўкладцы).

У сувязі з гэтым можна меркаваць, што кладка паркету ў Палацы Незалежнасці, хутчэй за ўсё, абышлася не ў адзін мільён даляраў.

«Янтарная прядь — паркет» таксама вырабіла і ўсталявала 260 дзвярэй у Палацы Незалежнасці.

Вышыня 14 дзвярэй склала 4 м, а 6 з іх маюць вышыню больш за 4,3 м. Раскошныя драўляныя дзверы з разьбяным арнаментам ўпрыгожаны пазалотай і пацінай.

Паводле ацэнак экспертаў, кошт адных такіх дзвярэй складае больш за 3 тыс. даляраў.

Для расійскай кампаніі гэта не першы досвед працы з Беларуссю. У мінулым годзе расіяне ўкладвалі паркет у офісе Беларусбанка ў Мінску (плошча — 900 кв. м). Акрамя таго, у партфоліа ёсць заказ ад пасольства Беларусі ў Маскве (было выкладзена 1100 кв. м паркету на працягу трох гадоў).

У кампаніі называюць нядаўні праект у Мінску адным з самых буйных у гісторыі кампаніі.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць