Літаратура1515

Артур Клінаў напісаў раман, «які многіх пакрыўдзіць»

Мастак і пісьменнік выдаў раман «Шклатара» – кнігу, у якой паспрабаваў паказаць Беларусь нашых часоў.

Назва ў рамана не выпадковая: падзеі разгортваюцца ў тым ліку вакол галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а), у будынку якой некалі быў пункт прыёму пустых бутэлек.

Там мы і сустракаемся з аўтарам.

«Наша Ніва»: Як з’явілася ідэя «Шклатары»?

Артур Клінаў: Я заўжды хацеў напісаць раман пра Беларусь, пра эпоху, у якой мы жывем. Але раман пра эпоху патрабуе доўгага перыяду назіранняў, найчасцей дзеянне ў такіх кнігах адбываецца цягам дзесяцігоддзяў. З іншага боку, эпоху можна выказаць праз пэўныя значныя падзеі, якія перададуць адчуванне часу.Так супала, што тры гісторыі, якія ёсць у рамане, адбыліся ў адзін кароткі момант. Першая –

гісторыя аўтара, вельмі асабістая, якую ён бачыць знутры, супала з пераломным для Беларусі часам – канцом 2010 года: Плошча, выбары і тое, што пачалося пасля.

І трэцяя гісторыя –- фільм «Шляхціц Завальня», сцэнар якога таксама ствараўся ў той час. Да таго ж вельмі хацелася, каб кніга не была «фікшнам», была не імітацыяй жыцця, а самім жыццём.

«НН»: Раман пачынаецца з папярэджання, што ўсе персанажы выдуманыя і любое супадзенне з жыццём – выпадковае.

АК: Гэтае папярэджанне з’явілася ў апошні момант,

я ведаю, што, прачытаўшы раман, шмат хто пакрыўдзіцца, пазнаўшы сябе.

Мне хацелася адразу гэтыя крыўды зняць: маўляў, калі не трэба крыўдзіцца, гэта не вы. Раман атрымаўся дастаткова жорсткі, але аўтар, як мне падаецца, мае на гэта права, бо і да сябе ставіцца крытычна.

Няма такога, што галоўны герой прыўкрасны, а ўсе астатнія – пачвары. Аўтар у рамане шчыра распранаецца,

а таму мае права шчыра казаць і пра іншых.

«НН»: Дзеянне рамана звязана з галерэяй «Ў»…

АК: Так, шмат герояў рамана звязаныя з гэтым месцам, гэта героі мінскага падполля. Не ваеннага, а хутчэй артыстычнага, «падполле» варта браць у двукоссе. Гэтае месца ёсць цэнтрам гэтага падполля, тут знаходзіцца ягоная публічная прастора. Па-другое, тое, што такі важны цэнтр месціцца ў былой прыёмцы – у гэтым ёсць свая мастацкая прыгажосць. Да таго ж ёсць і дадатковыя канатацыі:

што такое шклатара? Кругазварот пустэчы, пустога посуду, гэта таксама цікавая рэч. У Стральцова было апавяданне з такой назвай,

інакш назваць гэты раман я не мог.

НН: Ці пазнаюць «незаангажаваныя» чытачы ў персанажах рамана іх прататыпаў?

АК: У прынцыпе

ўсе імёны змененыя, аднак у прозвішчах я імкнуўся захаваць мелодыку арыгіналаў.

Што тычыцца грамадска-палітычнай лініі, там усе падзеі вельмі пазнавальныя. Аўтар, дарэчы, не стаіць на чыімсьці баку, ён не адносіцца да лагераў — «рэвалюцыйнага» альбо «канцылярскага». Я пісаў, як думаю, без нейкай кампліментарнасці, не з мэтай камусьці спадабацца.

НН: Ці не ёсць такі крок рызыкоўным?

АК: Не, бо мы ўсе — і рэвалюцянеры, і «канцылярскія» дзеячы, і простыя грамадзяне, для якіх і тыя і тыя абякавыя, — мы ўсе плывем у адной лодцы. Гэты вобраз у кнізе таксама ёсць.

НН: Ці чытаў раман хто-небудзь ягоных прататыпаў?

АК: Чыталі, нават шмат хто. Адзін мой сябар сказаў: «Я думаў, што ў мяне ёсць сябар, а ў мяне сябра няма». Пасля мы паразумеліся. Андрэй Кудзіненка, які ў рамане мае прозвішча Канаваленка, прачытаў кнігу яшчэ летам і сказаў, што раман класны. Канаваленка ў кнізе гэта такі маскоўскі «бухар», п’яніца, але не пазбаўлены абаяльнасці.

«НН»: Ваш папярэдні раман «Шалом» пра чалавека, які стварае з сябе мастацкі праект, можна назваць арт-раманам, ці можна тое самае казаць пра «Шклатару»?

АК: «Шалом» — гэта гісторыя з канструкцыяй: «што было б калі…», умоўна кажучы, нехта адрасціў сабе хобат ці прышыў руку да галавы. І як бы на тое адрэагавала грамадства. Тут жа, у «Шклатары», прынцыпова няма фікшна: «Шалом» гэта хутчэй твор рамантызму і постмадэрну, то тут твор эпохі рэалізму.

«НН»: «Шалом» у ягонай расійскай версіі параўналі з паэмай «Масква-Петушкі», з якой кнігай можна было б параўнаць «Шклатару»?

АК: Мяне ў свой час уразіў раман Эдуарда Лімонава «Гэта я — Эдзічка». Чалавек не засаромеўся «распранацца» публічна, адкрыць тыя рэчы, якія кожны іншы б схаваў як мага далей. Мне падаецца, што ў выпадку са «Шклатарай» мастацкія метады крыху перасякаюцца.

«НН»: Падзеі 19 снежня ў мастацтве пакуль паказвалі рэдка. Але да некаторых з іх ёсць прэтэнзія, маўляў, пасля іх не застаецца нейкага хоць прыхаванага аптымізму, надзеі на лепшае. Гаворка нават не пра хэпі-энд…

АК: «Шклатара» бліжэй да драмы ці трагедыі, што па законах жанру з хэпі-эндам не вяжацца. Аднак абвалу, правалу і безвыходнасці ў кнізе таксама няма. «Шклатара» не дэпрэсіўнае чытво, там шмат энергіі і дынамікі, што добра схоплена на вокладцы.

«НН»: Ці плануеце, як у выпадку папярэдняга рамана, выпусціць расейскі пераклад?

АК: Верагоднасць ёсць. Свой чытач і фан-клуб у «Шалома» ў Расіі знайшоўся. Я сустракаў нечаканыя рэцэнзіі на форумах. Але гэта своеасаблівае кола чытачоў. Тры дні таму мне даслалі спасылку з рэйтынгам, паводле якога «Шалом» трапіў у пяцёрку найлепшых кніг года (на першым месцы там, напрыклад, апошняя кніга Сарокіна). Канечне, у той суполцы спецыфічныя чытачы, блізкія да анархістаў.

«НН»: Аўдыторыя «Шклатары» большая?

АК: Тэматычна раман шырэйшы. Там ёсць гістарычны аспект – сцэнарый «Шляхціца Завальні», я ў літаратурнай форме ўвёў у раман.

«Шляхціц Завальня» — кніга ўнікальная тым, што там сабраны чорны беларускі фальклор, а гэта вельмі важная частка душы народа, яго жахі і комплексы.

І гэты фальклор звязаны ў новую гісторыю. Некаторых чытачоў зацікавіць гэта. Асабістая гісторыя аўтара будзе цікавай іншым, бо ў чалавека ёсць цікавасць да падглядання за іншымі, і калі гісторыя шчырая, то гэта нават цікавей, чым выдумка. У рэшце рэшт, кожны з чытачоў убачыць там і свае рысы – усё ж такі «Шклатара» гэта спроба адлюстраваць эпоху.

Аўтограф-сесія Артура Клінава пройдзе 8 студзеня (серада) ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а).

Урывак з «Шклатары» можна прачытаць тут.

Каментары15

Цяпер чытаюць

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?12

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаранілі ездзіць зімой на ўсесезонных шынах6

Што рабіць, калі ў крамах не выдаюць рэшту некалькі капеек8

У Лошыцы рыхтуюць да адкрыцця даўгабуд «Мандарын»3

У Беларусі дазволілі таніроўку шкла ў аўтамабілях12

9 жніўня — пяць гадоў з пачатку пратэстаў у Беларусі. Спіс акцый у розных гарадах і краінах15

Ці паладзіў Ціханоўскі з Вячоркам?11

Знаёмая аддала мінчуку стары вясковы дом на хутары — той ператварыў яго ў шэдэўр11

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?12

У Беларусь прыбылі першыя расійскія вайскоўцы для сумесных вучэнняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?12

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць