Грамадства11

Памерла дзяячка беларускай старой эміграцыі Людміла Бакуновіч

Яна ў 1970-я ліставалася з Ларысай Геніюш.

Людміла Бакуновіч. Фота з фэйсбука Наталлі Гардзіенкі

2 жніўня ў штаце Дэлавэр у ЗША памерла беларуска, што некалі ліставалася з Ларысай Геніюш, Людміла Бакуновіч, паведаміла ў сваім фэйсбуку даследчыца беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка.

Людміла нарадзілася ў 1938 годзе ў Міры ў сям’і доктара Віктара Войтанкі. Яе бацька падчас нямецкай акупацыі працаваў у Баранавічах, выкладаў у медычнай школе. У Слоніме ў лазарэце замяніў доктара Янку Геніюша, які вярнуўся са сваёй беларускай камандзіроўкі ў Прагу.

Людміла разам з дзедам і бабуляю, бацькамі і братамі ў 1944 годзе выехала на эміграцыі, а ў 1948 г. — да сваякоў маці ў ЗША. Пасяліліся ў штаце Нью-Джэрзі. Дзед — праваслаўны святар Сьцяпан Войтанка быў першым святаром ў беларускай царкве ў Гайлэнд-Парку. 

У 1960 годзе Людміла Войтанка скончыла Douglas College, дзе вывучала біялогію і хімію. Хацела вучыцца на медыка, але ў ЗША было складана паступіць, і дзяўчына паехала ў Лювэнскі ўніверсітэт у Бельгіі, дзе тады былі й іншыя беларусы. Праўда, з навучаннем не склалася праз слабое веданне французскай мовы.

Затое ў Лювэне Людміла знайшла сабе мужа — пазнаёмілася з праўнукам удзельніка паўстаніня Кастуся Каліноўскага, Уладзімірам Бакуновічам.

 Людміла і Уладзімір ажаніліся, у 1962 г. у іх нарадзілася першая дачка Наталля. А ў наступным годзе яны перабраліся ўжо разам у ЗША. Першапачаткова жылі з бацькамі Людмілы ў Нью-Джэрсі, пазней пераехалі ў Дэтройт. У сям’і нарадзіліся пяцёра дзяцей. 

Па-за выхаваннем дзяцей і працай школьнай настаўніцы Людміла Бакуновіч была актыўнай удзельніцай беларускага жыцця. У Дэтройце была адной з заснавальнікаў беларускай царквы Св. Духа, высвячаць якую прыязджаў ейны дзед Сцяпан Вайтанка.

Пасля сьмерці мужа у 1992 годзе і выхаду на пенсію Людміла вярнулася ў Нью-Джэрсзі, дзе жыла адна з дачок. Яна зрабілася актыўнай прыхаджанкай царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ у Гайлэнд-Парку. Той самай, дзе служыў ейны дзед, а потым і ейны бацька, што таксама пад канец жыцця высвяціўся на святара. Людміла была старшынькаю сястрыцтва, няспыннай арганізатаркай царкоўных мерапрыемстваў, пачастункаў. 

На пачатку 1990-х яна прыязджала ў Беларусь, у 1993 годзе была ўдзельніцай Першага З'езда беларусаў свету. 

У апошнія гады жыцця Людміла Бакуновіч дапамагала сваім дзецям даглядаць ўнукаў, якіх агулам у яе было дванаццаць. Жыла ў дачкі Сафіі ў штаце Дэлавэр. 

Ліставанне з Ларысай Геніюш, магчыма, пачалося з ініцыятывы бацькі — Віктара Войтанкі, што быў калегам і знаёмым зь Янкам Геніюшам. Аднак пісала сама Людміла. Цёплыя сямейныя лісты ішлі з абодвух бакоў акіяну ад 1969 да 1973 году. Пераважна яны былі выдрукаваныя ў альманаху «Асоба і час» (№3, 2010).

Каментары1

  • Janka i Jakub
    07.08.2025
    R.I.P.

Цяпер чытаюць

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

Усе навіны →
Усе навіны

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію15

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс35

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню6

Кныровіч лічыць, што «Новая Беларусь» была б здаровай, калі б прыйшлі Пазняк, Усаў, Кавалеўскі, Саннікаў, Цапкала і Радзіна26

Мірсалімава запатрабавала ад «Мінскай праўды» выбачыцца за паклёп Азаронка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць