Усяго патроху1212

Блогеркі масава запісваюць відэа ў шалёнай позе на шпільках. Што адбываецца?

Новы трэнд захапіў сацсеткі. Жанчыны робяць фоты ці запісваюць відэа таго, як яны сядзяць у дзіўнай позе — на кукішках, пры гэтым закінуўшы адну нагу на другую. Як гэта разумець?

Фота: anastasia_kaminskaya, julia_blackkcat / Instagram

Кадры, пра якія ідзе гаворка — частка трэнда пад назвай #nickiminajchallenge. Свет абавязаны ім амерыканскай рэп-спявачцы Нікі Мінаж, а дакладней, яе кліпу 2013 года на песню High School.

У адным з кадраў гэтага роліка Мінаж сядзіць на кукішках на высачэзных абцасах, закінуўшы нагу на нагу. Вось як гэта выглядае:

Скрын: Nicki Minaj / Youtube

І хаця відэа ўжо шмат гадоў, тыктокеры нейкім чынам зноў на яго натрапілі, ды яшчэ і ўскладнілі позу: у цяперашнім варыянце трэба падняць адну нагу.

Цяпер блогеркі запісваюць відэа з тым, як яны сядзяць у гэтай позе, і ставяць хэштэг #nickiminajchallenge. Больш вынаходлівыя яшчэ і паказваюць, як яны ў гэтай позе быццам бы нязмушана займаюцца простымі рэчамі — напрыклад, п'юць каву. А самыя арыгінальныя ставяць пад адзіную апорную нагу высокі прадмет накшталт вазы і ўвогуле ладзяць увесь гэты чэлендж на стале, што робіць яго яшчэ менш бяспечным.

Адна з такіх блогерак — беларуска Настасся Камінская. Вось што ў яе атрымалася:

Блогерка і мінская бізнэсвумен Юлія Кабякова зрабіла відэа без абцасаў, але ўсё роўна атрымалася ўражліва:

Па хэштэгу #nickiminajchallenge можна знайсці ў тыктоку шмат іншых варыянтаў той самай позы. Каб паўдзельнічаць, не абавязкова нават адрывацца ад працы:

@der_opbro Nicki Minaj OP -Edition #nickiminaj #trend #ota #ata #operationstechnischeassistentin #krankenhaus #pflege #ornurse #surgery #surgeon #delmenhorst ♬ Originalton - der_opbro

Часам дзеля яркага роліка даводзіцца прасіць блізкіх пра дапамогу — ці хаця б пра тое, каб не перашкаджалі:

@collebrusco_crew It's not clocking to you that she's standing on business... mom business ✨ #CollebruscoCrew #MomsofTikTok #momlife #sahm ♬ High School - Nicki Minaj

А гэтая блогерка вырашыла запісаць ролік для чэленджу разам са сваёй 62-гадовай мамай. Яна ўпэўнівае, што перагорнутая кніга ў руках яе маці не павінна бянтэжыць — маўляў, жанчына ўмее чытаць і такім чынам:

@hauteofftherack Don’t worry she actually knows how to read upside down… And yes, this is harder than it looks as is the balancing act of juggling motherhood, marriage, work-life, kids, social life, health, fitness, friendships… need I go on? But we out here standing on business! #nickiminajchallenge #motherdaughter #nickiminaj ♬ High School - Nicki Minaj

Калі чэлендж вам спадабаўся, не спяшайцеся запісваць аналагічны ролік — гэта можа быць небяспечна. Прыклад — гісторыя 32-гадовай расіянкі. Жанчына паставіла на стол рондаль, а на рондаль — банку з дзіцячай сумессю, абула шпількі і ўстала адной нагой на гэтую канструкцыю. Але ўтрымацца яна не здолела і ўпала на падлогу. Вынік — пералом хрыбетніка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Борат
    06.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Што адбываецца?!
    06.08.2025
    Агрэсіўныя феміністкі праз адзін з чатаў прымушаюць НН публікаваць анархісцкія матэрыялы. Што адбываецца?
  • Остановите Землю, я сойду
    06.08.2025
    5 миллиардов лет эволюции, чтобы прийти к этому.

Цяпер чытаюць

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»31

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ21

Гэтыя птушкі могуць знішчаць каларадскіх жукоў2

Джэй Дзі Вэнс: Расіянам трэба прачнуцца і змірыцца з рэальнасцю. Рашэнне пра «Тамагаўкі» прыме Трамп19

«Я займаюся гэтым». Джон Коўл пра вызваленне Алеся Бяляцкага1

Брытанскі палітык прызнаўся, што браў хабар за прасоўванне расійскіх наратываў. Яго справа ўскрыла механізм, як гэта робіцца6

Памер шкоды пры ДТЗ будуць вызначаць па-новаму з 15 кастрычніка2

Чаму Украіна перамагае ў вайне35

У Мінску правялі кірмаш «ЛНР»10

Афнагель расказаў пра вялікі здабытак 2020-га, заўважны па супрацоўніках Унутраных войскаў, якія ахоўвалі калоніі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»31

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць