Радыкальная ісламісцкая групоўка «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» (ISIL) заклікала сваіх членаў да знішчэння ўсіх астатніх сірыйскіх паўстанцаў. Аўдыязварот з такім заклікам групоўка выпусціла 7 студзеня.
У звароце прадстаўнік ISIL Абу Махамед аль-Аднані заяўляе, што члены групоўкі лічаць усіх астатніх сірыйскіх паўстанцаў «законнай мэтай» для ўдару. Паводле яго слоў, Сірыйская Нацыянальная кааліцыя абвясціла «ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта» вайну, а таму члены групоўкі будуць пераследваць усіх удзельнікаў кааліцыі — за выключэннем тых, хто публічна абвесціць пра выхад з яе і далучыцца да ISIL.
Члены ISIL павінны знішчыць усіх без выключэння паўстанцаў, якія змагаюцца супраць іх, «забіўшы злачынную супольнасць у самым зародку». Гэта, як гаворыцца ў звароце, стане прыкладам для тых, хто адважыцца пайсці такім шляхам.
Каментары